Неделю назад в актовом зале Поставского государственного колледжа прошел выпускной

Образование

Тыдзень таму актавую залу Пастаўскага дзяржаўнага каледжа запоўнілі прыгожа апранутыя хлопцы і дзяўчаты. Сярод іх вызначаліся шчаслівыя і крыху ўсхваляваныя выпускнікі. У іх за плячыма засталіся гады вучобы, і ў гэты дзень яны развітваліся з навучальнай установай.

Нямала цёплых слоў выпускнікам сказалі дырэктар Сяргей Шамовіч, яго намеснікі Наталля Лятоха і Антаніна Кухальская, а таксама пажадалі ім першых працоўных поспехаў і станаўлення ў прафесіі. За добрую вучобу і прыкладныя паводзіны Арцёму Гірвелю і Канстанціну Півічкіну разам з дыпломамі, якія пацвярджаюць, што іх уладальнікі — кваліфікаваныя спецыялісты сельскай гаспадаркі, уручылі граматы. Падзякі атрымалі Максім Лебедзеў і Савелій Аляхновіч. Апошні адзначаны таксама за актыўны ўдзел у спартыўным жыцці каледжа. Падзячныя пісьмы адпраўлены бацькам Дзмітрыя Кузьміча, Максіма Дзісько, Валерыя Кіёнка, Міхаіла Казлоўскага, Глеба Харлампіева.

Са сцэны гучалі песні, а многія віноўнікі ўрачыстасці ў гэты час уяўлялі сябе за рулём трактара, рамонтам аўтамабіля. Атрыманыя спецыяльнасці трактарыста, вадзіцеля, слесара запатрабаваныя на сельгаспрадпрыемствах раёна. Усе выпускнікі размеркаваны на першыя рабочыя месцы. Некаторыя прадоўжаць вучобу ў іншых навучальных установах.

Але куды б ні закінуў лёс, хлопцы будуць успамінаць сваіх куратараў Марыну Карачаўцаву, Наталлю Казлову, майстроў вытворчага навучання Адама Кузміча, Паліну Маісееву, Дзяніса Авізіча. Яны былі не проста выкладчыкамі, вучылі абранай спецыяльнасці, але і добрымі дарадчыкамі, старэйшымі сяб­рамі, да якіх можна ў любы момант звярнуцца па дапамогу, імкнуліся перадаць навучэнцам сваю жыццёвую мудрасць, падтрымаць.

Практычныя заняткі ў лабараторыях і вучгасе, работа ў будатрадах і цікавы сумесны адпачынак, хваляванне перад экзаменамі засталіся ў мінулым амаль для паўсотні выпускнікоў каледжа. Наперадзе ў маладых людзей новая старонка жыцця. Няхай яна будзе напоўнена яркімі і знакавымі падзеямі!

Анна Анішкевіч. Фота Крысціны Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.