Откровенно о насущном поговорили яревцы с главой депутатского корпуса района Петром Курто

Местная власть

Шчыра пра надзённае ішла ў мінулую пятніцу размова на прыёме грамадзян у Ярэве.

Яго правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Курто. У вызначаны час у мясцовым клубе сабралася нямала вяскоўцаў. Асаблівасцю прыёму стала тое, што ён прайшоў, так бы мовіць, калектыўна, за агульным сталом. І пытанні агучваліся агульныя. Найбольш хвалюючыя — медыцынскае і гандлёвае абслугоўванне, транспартныя зносіны з райцэнтрам. Пётр Курто запэўніў прысутных, што ФАП у Ярэве абавязкова прадоўжыць працаваць. «Вы, напэўна, ведаеце, што Прэзідэнт даручыў адпаведным органам захаваць усе ФАПы ў краіне і прывесці іх у належны стан, — зазначыў старшыня райсавета. — У нашым раёне іх 24 і 5 медпунктаў. Правесці рамонт дапамагаюць прадпрыемствы і арганізацыі. Што да медыцынскіх кадраў, то ў жніўні чакаецца іх папаўненне за лік выпускнікоў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных медустаноў».

Апошнім часам паступала нямала нараканняў на тое, што мясцовы магазін вельмі збяднеў на асартымент тавараў. Пётр Курто растлумачыў, што ў гэтым не столькі віна, колькі бяда пастаўскіх кааператараў. Справа ў тым, што райспажыўтаварыства пераўтворана ў філіял Віцебскага аблспажыўтаварыства, якое і распараджаецца ўсімі фінансавымі сродкамі. І гэта зусім не пайшло на карысць справе. Тавар можна атрымаць толькі пасля папярэдняй аплаты, а грошы на гэта вобласць не заўсёды выдзяляе своечасова. Але меры да выпраўлення становішча прымаюцца. Акрамя таго, Ярэва абслугоўвае прыватны аўтамагазін.

Яшчэ адна праблема — транспартныя зносіны. Зараз аўтобус Паставы—Мольдзе­вічы курсіруе толькі два разы на месяц. Гэта не задавальняе вяскоўцаў. Ім хацелася б даехаць у Паставы раніцай і вярнуцца назад у абед кожную сераду. Пастаўскія дзяржаўныя аўтатранспартнікі такой магчымасці не маюць. Вырашана дасканала вывучыць пасажырапаток і звярнуцца з просьбай да прыватных перавозчыкаў.

Другая частка размовы датычыла дэмаграфічнай бяспекі краіны, паколькі ад яе зале­жыць і будучыня вёскі. Пётр Курто нагадаў, што ў Беларусі распрацавана і ажыццяўляецца Дзяржаўная праграма «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2021—2025 гады. Адзін з ключавых напрамкаў дзяржаўнай палітыкі — павышэнне дабрабыту сем’яў. Асноўны інструмент матэрыяльнай падтрымкі — сістэма дзяржаўных дапамог. Акрамя таго, з 2015 года рэалізуецца праграма сямейнага капіталу, які выплачваецца пры нараджэнні трэцяга дзіцяці і наступных. За час яе рэалізацыі дэпазітныя рахункі адкрылі амаль 127 тысяч мнагадзетных сем’яў, з рэспубліканскага бюджэту на іх залічана 826 млн долараў ЗША і 1,1 млрд беларускіх рублёў. Вялікая ўвага звяртаецца на павышэнне ўзроўню здароўя, умацаванне інстытута сям’і.

Гаворачы канкрэтна пра сельскую мясцовасць, старшыня райсавета справядліва заўважыў: «Каб заахвоціць моладзь да працы на сельгаспрадпрыемствах, трэба ствараць належныя ўмовы як на вытворчасці, так і ў быце. А калі маладыя кадры замацуюцца ў вёсцы, то тут з’явяцца і дзеці, а значыць — будучыня».

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.