Почти 90-граммовую клубнику сорта «Азия» вырастила на участке Елена Иванькова из Широк

Общество

— Гэтыя ягады любяць сонца (яго сёлетнім летам хапае) і вільгаць, — гаварыла гаспадыня. — Шмат паліваць трэба ў фазе з’яўлення маладых лісточкаў і бутонаў кветак, а таксама ў перыяд завязі. Паколькі дажджоў сёлета практычна не было, карысталася вадой з водаправода. Увогуле, клубніцы патрабу­юць пільнага догляду: некалькі разоў за вясну прапалола, падкарміла. Для гэтага выкарыстоўвала натуральныя ўдабрэнні. Ягады выраслі вялікія, салодкія, духмяныя. Не параў­наць з тымі, што прывозяць з Брэстчыны.

Клубніцы Алена Іванькова разводзіць розных сартоў. Летась у гадавальніку ў Мінску купіла «азію». І сёлета яна парадавала ўраджаем. Участак пад клубніцы мяняе кожныя чатыры гады, бо за гэты перыяд расліны забіраюць з глебы карысныя для іх элементы. Найлепшымі папярэднікамі з’яўляюцца бабовыя. Не садзіць пасля агуркоў, памідораў, капусты.

Цікаўлюся ў Алены Вітальеўны, хто дапамагае ёй на агародзе.

— Мы з мужам захапіліся рознымі відамі ягад, — расказвала. — Я эксперыментую з клубніцамі, ён — з дурніцамі. Таксама яго клопат — сад.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.