3 627 юных поставчан сядут за парты в этом году, 392 из них впервые переступят школьный порог

Важное Образование

Праз дзень у школах, гімназіях і ліцэях рэспублікі празвініць першы званок, які пакліча хлопчыкаў і дзяўчынак у класы. Усяго ў краіне за парты сядзе больш за 1 мільён дзяцей. Сярод іх — 3 627 юных пастаўчан, 392 з якіх ўпершыню пераступяць школьны парог.

Зараз у сем’ях завяршаюцца апошнія прыгатаванні да новага навучальнага года: дзеці прымяраюць форму, складваюць у рукзакі падручнікі і школьна-пісьмовыя прылады. Разам з іншымі гэта робяць жыхаркі райцэнтра Ева і Маша Арэхавы, якія пойдуць адпаведна ў 2-і і 5-ы класы Пастаўскай гімназіі. Па словах мамы дзяўчынак — Дар’і, рыхтавацца да 1 Верасня яны пачынаюць у канцы ліпеня. Стараюцца хутчэй купіць форму, сшыткі, ручкі, алоўкі і іншыя неабходныя для вучобы рэчы, каб у жніўні можна было расслабіцца і ў дачок было як мінімум два тыдні паўнавартасных канікул. Цяпер Ева з Машай радуюцца апошнім летнім дзянькам і жывуць у чаканні хуткай сустрэчы з настаўнікамі і школьнымі сябрамі.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.