Механизатор ОАО «Хотилы-агро» Андрей Малец первым среди молодых механизаторов района перевез тысячу тонн зерна

Важное Сельское хозяйство

Механізатар ААТ «Хацілы-агра» Андрэй Малец першым у гаспадарцы і першым сярод маладых механізатараў раёна перавёз тысячу тон збожжа.

У сераду раніцай хацілаўскія механізатары ў поле не спяшаліся: чакалі, пакуль пасля моцнага дажджу абвее збажыну. Лідар жніва аглядаў трактар. Хоць тэхніцы ўсяго тры гады, праверыць у чарговы раз некаторыя вузлы лішнім не бывае. Віншаванні ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілія Катовіча, першага сакратара райкама БРСМ Анастасіі Пятровай і дырэктара гаспадаркі Вячаслава Крыштафовіча Андрэй прымаў на тэрыторыі майстэрні. Малады хлебароб пачуў шмат цёплых слоў у свой адрас.

Асабіста з Андрэем Мальцам я пазнаёмілася тры гады таму. Якраз тады ён вярнуўся з тэрміновай службы. Адпачыўшы 10 дзён, уладкаваўся ў ААТ «Хацілы-агра». За ім адразу замацавалі новы «Беларус-1221». Хлопца ў гаспадарцы добра веда­юць, бо родам ён з Волахаў, дзе і цяпер жывуць бацькі. Тут праходзіў вытворчую практыку і зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. Таму ў гаспадарцы былі рады яго вяртанню на родную зямлю.

Андрэй апраўдаў давер: ужо на працягу трох гадоў дабіваецца высокіх паказчыкаў на розных відах работ. На жніве і ў мінулыя гады перавозіў больш за тысячу тон збожжа. Сёлета гэта зрабіў першым, абышоўшы нават вопытных механізатараў.

— Горад мяне не прыцягвае, — гаварыў Андрэй. — Была магчы­масць прадоўжыць службу па кантракце, але я душой прырос да малой радзімы. Тут мяне ўсё задавальняе: зарплата высокая, нядаўна атрымаў добраўпарадкаваную кватэру.

У сям’і Мальцаў падрастаюць сын і дачушка. Праўда, у гарачы час жніва бачыць іх малады бацька не так часта, як хацелася б. Але ён разумее, што трэба як найхутчэй уб­раць вырашчанае. Ура­джай у ААТ «Хацілы-агра» сёлета, нягледзячы на засуху, найлепшы ў раёне: з гектара тут атрымліваюць у сярэднім больш чым 60 цэнтнераў.

Анна Анішкевіч. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.