На Поставщине началась уборочная. Первыми стартовали хлеборобы СП «Дуниловичи-агро»

Главное Сельское хозяйство

Жніво-2026 на Пастаўшчыне пачалося. Першымі стартавалі хлебаробы сельгаспрадпрыемства «Дунілавічы-агра».

На ўскраіне залатога поля галоўных герояў бліжэйшых тыдняў — камбайнераў і вадзіцеляў — віталі работнікі мясцовага сельскага Дома культуры і кіраўнік спраў Дунілавіцкага сельвыканкама Таццяна Кімстач.

На Поставщине началась уборочная. Первыми стартовали хлеборобы СП «Дуниловичи-агро»

Старажытны народны абрад «Зажынкі» заўсёды нясе ў сабе глыбокі сакральны сэнс. Гэта не проста прыгожая традыцыя, а даніна павагі зямлі-карміцельцы і тым, хто на ёй шчыруе. Загадчыца Дома культуры Іна Русецкая ў нацыянальным касцюме з паклонам зайшла ў жытнёвае поле і зжала сярпом важкія каласы, якія склала ў прыгожы сноп. Яго па традыцыі ўручыла дырэктару СП «Дунілавічы-агра» Андрэю Сарапененку. Пасля гэтага духмяным караваем пачаставалі ўсіх прысутных аграрыяў. Бібліятэкар Вольга Танана падарыла сувеніры на памяць.

Задача перад хлебаробамі стаіць адказная — правесці ўборку якасна, аператыўна і без страт, бо на рахунку кожнае зярнятка.  Людзі настроены на выніковую працу.

Сярод тых, хто вывеў камбайны ў поле, — як вопытныя, так і маладыя механізатары. Настрой у дунілавіцкіх экіпажаў баявы. Галоўнае, каб спрыяла надвор’е.

Фіналам урачыстасці стаў гучны рокат камбайнавых матораў. Адзін за адным магутныя машыны рушылі ў поле, пакідаючы за сабой першыя ўбраныя метры азімага ячменю.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.