Наталья Жукова назначена председателем суда Поставского района

Безопасность Важное

Наталля Жукава нарадзілася 3 сакавіка 1978 года ў пасёлку гарадскога тыпу Бярозаўка Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыла Гуманітарна-эканамічны недзяржаўны інстытут і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачала ў 1997 годзе юрысконсультам Пастаўскага кансервавага завода. З 2000 па 2008 год — кансультант суда Пастаўскага раёна. Пасля трох месяцаў стажыроўкі ў красавіку 2008-га назначана суддзёй суда Пастаўскага раёна і працавала на гэтай пасадзе да апошняга часу.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2023 года №243 Наталля Фёдараўна Жукава назначана суддзёй бестэрмінова і старшынёй суда Пастаўскага раёна.

— Вельмі ганарова і адказна ўзначальваць судовую ўладу ў нашым раёне, — гаварыла Наталля Жукава. — Прынцыпы судзейства замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і застаюцца нязменнымі. Наша работа накіравана на тое, каб забяспечыць законнае і справядлівае правасуддзе, даступнасць і давер да яго сістэмы, правільны і своечасовы разгляд спраў, іх справядлівае і законнае вырашэнне.

Ключавымі момантамі сёння з’яўляюцца аператыўнасць і якасць разгляду спраў, агульная арганізацыя работы. Грамадзяне павінны ведаць, што ў судзе іх праблему пачуюць, унікнуць у жыццёвую сітуацыю, прымуць аргументаванае і ўзважанае рашэнне, абароняць правы і законныя інтарэсы.

Задачы перад калектывам суда Пастаўскага раёна стаяць адказныя, але не сумняваюся, што мы зможам паспяхова іх вырашаць — для гэтага ёсць усе рэсурсы.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.