Новая порция великанов на грядке от жителей г. Поставы

Общество

Прывабіла карцінка

Як мы выбіраем насенне агародніны? Улічваючы ўласную практыку, прыслухоўваючыся да парад тых, хто яго прадае, і вопытных агароднікаў, «паблукаўшы» па прасторах інтэрнэту…

Вольга Кліпа з вуліцы Зарэчнай у Паставах кожны год вырошчвае шмат таматаў розных сартоў.

— Сёлета дабавіла яшчэ адзін — «Лорентийская красавица», — расказвала яна. — Найперш прывабіла прыгожая карцінка на пачку насення: памідор выглядаў нібы раскошная яркая кветка.

Такіх «кветак» на кожным каліве, якія вымахалі да самага верху парніка, шмат. Ды якія важкія! Па 800-900 грамаў кожны плод (не ўсе калівы вытрымалі такі груз — два зламаліся). А памідор, які вы бачыце ў руках дачкі Вольгі Альфонсаўны Лізаветы, пабіў усе рэкорды і пацягнуў на 1 кілаграм 286 грамаў.

Руплівыя гаспадары ўжо збіраюць багаты ўраджай таматаў як у парніку, так і на градках, на якіх вырошчваюць нізкарослыя сарты, і перапрацоўваюць яго на кетчуп і сок.

У нас – «спецназ»

Так адказала пастаўчанка Таіса Ромель, калі мы спыталі ў яе, якога гатунку памідор вагой 1 кілаграм 274 грамы (яго фотаздымак рэдакцыя атрымала па электроннай пошце). Сур’ёзная назва! І гатунак апраўдаў яе — калівы выраслі ў парніку моцныя і ўраджайныя.

Вядома, не самі па сабе, а дзякуючы стараннаму догляду гаспадыні Таісы Мікалаеўны і яе нявесткі Юліі. Абедзве — вялікія аматаркі агародніцтва і кветкаводства. Таму штогод сям’я з ураджаем і кветкавым хараством.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.