Ряды тысячников жатвы на Поставщине постоянно пополняются

Сельское хозяйство

Летась на Пастаўшчыне больш за 30 камбайнераў і столькі ж вадзіцеляў сталі тысячнікамі. Важкіх вынікаў ва ўмовах сёлетняга жніва дабіцца складаней. Аднак старанне, адказнасць і адданасць зямлі даюць свой плён.

Спрыяе тэмпам і намалотам сонечнае надвор’е, якое ўсталявалася апошнім часам. Хлебаробы многіх гаспадарак яшчэ ўбіраюць азімую пшаніцу. Яна ўрадзіла нядрэнна. Вось і папаўняюцца рады тысячнікаў. Удзельнікі ўборачнай у полі з раніцы да позняга вечара, не марнуюць ні хвіліны.

У пятніцу віншаванні прымалі вадзіцелі ААТ «Навасёлкі-Лучай» Ігар Савуць і Сяргей Варашкевіч. Яны якраз збіраліся выязджаць з майстэрняў на поле каля Вайцяхоў. А Аляксандр Мацур быў ужо ў дарозе. Дыплом яму перадалі праз калег.

Леташняга адзінага ў раёне камбайнера-двухтысячніка Віктара Рогава знайшла на пшанічным полі каля Сакалоў. Сёлета такога намалоту ўжо дабіўся больш вопытны Генадзій Анкудовіч. На новым камбайне ён лёгка размяняў трэцюю тысячу тон.

Калі ў Навасёлках за камбайнамі клубіўся пыл, то ў ААТ «Камайскі-агра» жніво прыпыніў дождж. Камбайнер Ігар Кузьміч быў у майстэрнях дварчанскага аддзялення, дапамагаў калегу ў рамонце трактара і чакаў каманды зноў выехаць у поле.

А вось вадзіцель-тысячнік гэтай гаспадаркі Сяргей Бе­дунько, пакуль абсыхала збажына, падвозіў зялёныя кармы на жывёлагадоўчую ферму. На Камайшчыну Сяргея амаль 30 гадоў таму прывяло каханне. Сам ён з Верхня­дзвінскага раёна. У маладосці працаваў у Наваполацку на заводзе. Там пазнаёміўся з дзяўчынай з Камай, тады і прыехалі жыць на яе радзіму.

У панядзелак да ліку навасёлкаўскіх тысячнікаў далучыліся камбайнеры Леанід Сініца і Артур Вартазаран, ва­дзіцель Генадзій Літвіновіч. На пяць тысячнікаў стала больш у ААТ «Хацілы-агра». Гэты рубеж перакрылі камбайнеры Мікалай Чашун, Андрэй Волк, Мікалай Пабядзінскі, а таксама механізатары на адвозцы збожжа Міхаіл Машара і Мечыслаў Яморскі.

Усім тысячнікам было прыемна прымаць віншаванні ад прадстаўнікоў упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, райкама прафсаюза работнікаў АПК. Васілій Катовіч уручыў лідарам дыпломы, грашовыя прэміі, майкі і наклейкі з лічбай «1 000».

Набліжаюцца да запаветнага рубяжа і іншыя хлебаробы.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.