Чемпионат Беларуси по футболу. ФК «Миоры»–ФСК «Поставы» – 3:1

Спорт и туризм

Наперадзе – найважнейшы матч

ФК «Міёры»–ФСК «Паставы» – 3:1

Міёрцы пачалі гульню ў прыўзнятым настроі, бо напярэ­дадні выйгралі ў «Газавіка» ў фінале Кубка вобласці. Але было бачна, што яны фізічна стомленыя. Гэтым нашы адразу скарысталіся і ўжо на 1-й хвіліне разыгралі прыгожую камбінацыю, якую завяршыў апорны паўабаронца Аляксандр Звяруга — 0:1. На жаль, развіць свой поспех пастаўчанам не ўдалося. У сярэдзіне тайма сапернік узмацніў націск, а на 29-й хвіліне вопытны нападаючы Іван Канонік пасля падачы вуглавога забіў гол у нашы вароты — 1:1.

У другой палове паядынку паўабаронца пастаўчан Віталь Жылевіч моцна ўдарыў здалёк, але міёрскі варатар у скачку адбіў мяч з вугла варот. У наступны момант нашы форварды Герман Чалей і Андрэй Вілейта не разабраліся паміж сабой, хто з іх завершыць выхад на пустыя вароты. У футболе за гэта часта караюць. Каманда Міёр правяла 5 замен, у нашых, на жаль, такой магчымасці не было. На фоне стомленасці пад канец матча яны двойчы памыліліся. Гэтым умела скарыстаўся Мікіта Іваноў.

Такім чынам, ФК «Міёры» працягне барацьбу за званне чэмпіёна вобласці.

Супраць фаварыта на выез­дзе згулялі Бяляўцаў, Маршын, Хараў, Голубеў, Касенка, М. Зелянкевіч (Курцэвіч), Звяруга, Цыўнель, Жылевіч, Вілейта (к), Чалей.

За два туры да заканчэння папярэдняга раўнда лідзіруюць віцябчане (41 ачко), ад іх усяго на 1 бал адстаюць міёрцы. У пастаўчан 28 ачкоў, і яны на 3-м месцы, у сенненцаў і аршанцаў па 27 ачкоў, у талачынаў — 24, у гарадокцаў — 19, палачан — 12, глыбачан — 8, лепяльчан — 7.

Наша каманда 17 верасня згуляе найважнейшы матч у родных сценах з ФК «Сянно». Пажадаем маладым пастаўчанам поспеху!

Уладзімір Шык
Фота Антона Чаляя



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.