Парафіяльны фэст у гонар Святога Арханёла Міхала адбудзецца 30 верасня ў Варапаеве

Важное Духовность

Парафіяльны фэст у гонар Святога Арханёла Міхала, які з’яўляецца нябесным апекуном варапаеўскай парафіі, адбудзецца 30 верасня.

З яўрэйскай мовы Міхаэль азначае «хто як Бог». Гэты святы стаіць на чале нябесных войскаў і разам з імі змагаецца супраць злога духа, які імкнецца разбурыць сям’ю Божую і ёсць прычынай маральнага заняпаду і падзелаў. Таму шчыра запрашаю вас, дарагія браты і сёстры, прыехаць да нас на парафіяльны фэст і звярнуцца да Арханёла Міхала з просьбай, каб суправаджаў і дапамагаў на жыццё­вым шляху, ажыўляў веру, міласэр­насць і надзею. Пачатак святой Імшы ў 12 гадзін.

Ксёндз Эдуард Сінкевіч, пробашч варапаеўскай парафіі 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.