Прихожане нового костела Иисуса Милосердного навели порядок на территории храма

Духовность

Напэўна, кожны, хто праязджае па дарозе з Пастаў на Юнькі, звяртае ўвагу на новы касцёл Езуса Міласэрнага ў мікрараёне 5-га гарадка. З ранняй вясны да цяперашняга часу тут актыўна вяліся будаўнічыя работы. Нарэшце ўкладзена тратуарная плітка вакол касцёла і на паркоўцы для аўтамабіляў, устаноўлена падсветка, завяршыліся вонкавыя работы на будынку. Але на тэрыторыі заставалася шмат адходаў будаўнічых матэрыялаў, смецця.

Прихожане нового костела Иисуса Милосердного навели порядок на территории храма

У суботу па просьбе ксяндза- пробашча Паўла Самсонава парафіяне сабраліся на суботнік па навядзенні парадку на прыкасцельнай тэрыторыі. Мужчыны прыйшлі з лапатамі, жанчыны — з граблямі, мётламі.

Пасля святой Імшы ксёндз Павел расказаў, што трэба зрабіць, размеркаваў абавязкі і адправіўся на асвячэнне могілак у Курсевічах, Грыдзьках, Пагарцах, Андронах. А людзі (сабралася каля сотні чалавек) узяліся за работу. Амкадор развозіў зямлю, жанчыны яе разраўноўвалі. Хтосьці выносіў выкарыстаныя паддоны, збіраў друз, іншыя выграбалі сухую траву, рыхтавалі глебу пад газон. Многія прыйшлі сем’ямі: муж, жонка, дзеці. Ніхто не застаўся без справы, работы хапіла кожнаму. Талакой хутка навялі парадак, і цяпер прыемна глядзець на прыкасцельную тэрыторыю.

Прихожане нового костела Иисуса Милосердного навели порядок на территории храма

У нядзелю ксёндз Павел сардэчна дзякаваў удзельнікам суботніка за шчырую працу, а ў мяне сэрца радавалася за тое, што так шмат нераўнадушных людзей у парафіяльнай сям’і. Наперадзе яшчэ нямала працы, і ёсць надзея, што людзі гэтак жа актыўна будуць да яе далучацца.

Анна Анішкевіч
Фота Ганны Свірко



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.