Хрыстос уваскрос!

Главное Духовность

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Езус, якога ўкрыжавалі, уваскрос! Ён увайшоў праз замкнёныя дзверы, стаў паміж тымі, хто аплакваў Яго, паміж вучнямі, поўнымі трывогі і страху, і сказаў: «Спакой вам!» Ён паказаў раны на руках і нагах, на баку: гэта не дух, гэта Ён, той самы Езус, які памёр на крыжы і быў пахаваны. Бачачы недаверлiвыя погляды вучняў, Ён паўтарыў: «Спакой вам!»

У гэты велікодны, але такі неспакойны час нашы погляды таксама поўныя недаверу. Мы бачым, як непадалёк палае неба, абрываецца жыццё нашых братоў-хрысціян, як мяняецца свет вакол кожнага з нас. Не дзіўна, што нашы сэрцы таксама напоўненыя трывогай і страхам і нам цяжка паверыць, што Езус сапраўды ўваскрос, што Ён перамог смерць.

Але гэта праўда! Сёлета як ніколі моцна гучыць так патрэбнае нам велікоднае абвяшчэнне: «Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!» Нам патрэбны Укрыжаваны, Які ўваскрос, каб верыць у перамогу любові, каб спадзявацца на мір. Сёння больш чым калі-небудзь патрэбны Той, хто прыйдзе, стане паміж намі і зноў скажа нам: «Спакой вам!»

Шаноўныя вернікі! Жадаю вам спакою Хрыста, мужна несці Добрую Навіну ў штодзённым жыцці, грунтавацца на Божых запаведзях, быць адкрытымі на Праўду. Бо Праўда перамагае смерць і паўстае з мёртвых! Хрыстос уваскрос!

З дарам малітвы ксёндз-дэкан Павел Самсонаў, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага

Фота Антона Чаляя

Паважаныя вернікі каталіцкай канфесіі!

Шчыра віншуем вас з Вялікаднем! Гэта свята мае вялікі духоўны сэнс, сімвалізуе сабой перамогу дабра над злом, сцвярджэнне праўды, чалавекалюбства. Сэрцы вернікаў напаўняюцца любоўю, надзеяй і верай. Прытрымліваючыся добрай хрысціянскай традыцыі, людзі з радасцю сустракаюць гэты дзень, з адкрытай душой вітаюць адно аднаго.

У гэта светлае свята жадаем усім моцнага здароўя, душэўнай моцы, упэўненасці ў заўтрашнім дні. Няхай яно сагрэе вашы сэрцы цеплынёй, прынясе ў сем’і  шчасце і дабрабыт!

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў

Дорогие земляки!

Поздравляю вас со светлым праздником Пасхи! Этот день наполняет нас ликованием жизни, торжеством победы и неиссякаемой любовью. Христово Воскресение содействует духовному укреплению нашего народа.

В этот святой праздник желаю вам и вашим близким светлой пасхальной радости! Пусть она наполнит сердца и станет основой нашей жизни. Берегите её, несите близким и незнакомым людям, делитесь щедро — и радость приумножится в каждом! Мира, здоровья, долголетия и благополучия!

Павел Сильчёнок,  депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.