В две смены на картофельных полях ОАО «Новоселки-Лучай» работают учащиеся Поставского государственного колледжа

Важное Сельское хозяйство

Другі хлеб у гаспадарцы займае 35 гектараў.На бульбаўборачным камбайне ўбірае бульбу механізатар Аляксандр Федаронак. Яму дапамагаюць рабочыя Андрэй Швед і Аляксандр Русак. За дзень тэхнікай выкопваюць да двух гектараў. Вельмі дарэчы і дапамога навучэнцаў. У пятніцу пабывала на полі каля Баравіннікаў і пазнаёмілася з групай на чале з майстрам Палінай Маісеевай.

Хлопцы — першакурснікі, — расказвала Паліна Іванаўна. — Яны атрымліваць спецыяльнасці слесара па рамонце аўтамабіляў, вадзіцеля катэгорыі «С» і трактарыста. Многія з іх вясковыя, таму з працай у полі знаёмыя. З іх імкнуцца браць прыклад і гараджане. Усе зацікаўленыя ў тым, каб сабраць больш клубняў і зарабіць грошай. Асабліва хачу адзначыць Аляксея Кірплюка, Даніэля Кузьмянкова, Мікалая Мельніка, Дзмітрыя Латышонка і Захара Сымановіча.

Гарадскі працоўны дэсант высадзіўся на навасёлкаўскім полі праз тыдзень пасля пачатку навучальнага года. На ка­рысць юным памочнікам цудоўнае надвор’е, добры настрой, праца на свежым паветры, а пазней — сумленна заробленыя грошы.

Працуем прадукцыйна! — пацвярджаюць навучэнцы. — Загартоўваемся, вучымся самастойнасці і ў той жа час згуртаванасці, рабоце ў камандзе. Спадзяёмся, што праца ў полі ўмацуе сяброўства. Настрой — выдатны. Пасля абеду на змену нам прыедуць іншыя групы. Кіраўніцтва гаспадаркі забяспечвае пітной вадой. Радуе, што ўносім свой уклад у агульную справу. І ўсе мы любім стравы з бульбы.

Работа ў хлопцаў сапраўды спорылася. Яны імгненна напаўнялі вёдры клубнямі, майстар запісвала іх коль­касць на рахунак кожнага. А тыя, хто быў у прычэпе, толькі паспявалі прымаць і высыпаць.

У полі пастаянна прысутнічае начальнік навасёлкаўскага аддзялення Дзмітрый Лібоза. Калі ў юных памочнікаў узнікаюць якія пытанні, ён іх аператыўна вырашае.

Барозны з бульбай на трактарах з капалкамі разганяюць механізатары Алег Чумакоў і Казімір Віннік. Няма затрымак з адвозкай. Тут рупяцца Дзмітрый Рубель і Сцяпан Лібоза. Клубні дастаўляюць на сартавальны пункт. Пазней будуць рэалізоўваць на сельскагаспадарчых кірмашах, у магазінах «Натуральныя прадукты» ААТ «Навасёлкі-Лучай». Гаспадарка падала заяўкі на ўдзел у тэндарах па забеспячэнні другім хлебам лячэбных і навучальных устаноў, прадпрыемстваў грамадскага харчавання.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.