В районном Доме культуры прошло торжественное собрание, посвященное Дню учителя

Образование

У чацвер педагогі Пастаўшчыны адклалі ўбок усе свае справы: падрыхтоўку да ўрокаў і заняткаў, праверку вучнёўскіх сшыткаў, хатнія клопаты — і сабраліся ў раённым Доме культуры на ўрачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка.

Сейбітаў разумнага, добрага, вечнага з усіх устаноў адукацыі, а таксама ветэранаў педагагічнай працы вітаў намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург. Віншуючы іх, ён заўважыў, што свята, якое будзем адзначаць у нядзелю, абсалютна справядліва можна лічыць усенародным. Бо ў кожнага чалавека былі настаўнікі, якія пакінулі добры след у яго жыцці. Педагогі Пастаўшчыны сваімі прафесійнымі поспехамі, нястомнай працай і пастаянным творчым пошукам уносяць годны ўклад у развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі, выхаванне падрастаючага пакалення. А значыць — у працвітанне нашай краіны.

Сёння асаблівую важнасць набывае работа па выхаванні сапраўдных патрыётаў краіны, фарміраванні ў моладзі пачуцця дачынення да гераічнага мінулага, паважлівых адносін да традыцый беларускага народа, — працягваў Станіслаў Уладзіміравіч. — Вы павінны дапамагаць вучням разбірацца ў тых складаных працэсах, якія адбываюцца ў свеце і грамадстве, развіваць іх асобасныя якасці, садзейнічаць творчаму мысленню, крытычнаму ўспрыняццю любой інфармацыі. Таксама трэба вучыць моладзь прымаць рашэнні, браць на сябе адказнасць і аналізаваць свае ўчынкі.

Прадстаўнік раённай улады падзякаваў педагогам за высокі прафесіяналізм, мудрасць і цярпенне, любоў да дзяцей і адданасць прафесіі. Асаблівыя словы ўдзячнасці адрасаваў ветэранам. З віншаваннямі да калег звярнуліся таксама начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Павел Трава і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла Грачанік.

Некалькі дзясяткаў педагогаў атрымалі падзякі старшыні райвыканкама, граматы раённага выканаўчага камітэта і райсавета дэпутатаў, аддзела па адукацыі і галіновага прафсаюза. Ветэранам уручылі кветкі і невялікія падарункі. Творчыя віншаванні для прысутных падрыхтавалі дзіцячыя мастацкія калектывы горада і выхаванцы дзетсада №5. А навучэнцы і выкладчыкі Пастаўскай ДШМ імя А. Тызенгаўза парадавалі святочным канцэртам.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.