За 9 месяцев 15 человек привлечены к административной ответственности за незаконное изготовление алкоголя

Общество

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Работа не спыняецца

Барацьба з п’янствам і алкагалізмам, нелегальным абаротам спірту, спіртаўтрымальнай і алкагольнай прадукцыі — адна з прыярытэтных задач органаў унутраных спраў. Таму што гэтыя з’явы знаходзяцца ў аснове здзяйснення бытавых злачынстваў, уяўляюць рэальную пагрозу жыццю і здароўю людзей, стрымліваюць культурнае развіццё грамадства. Практычна кожнае трэцяе злачынства на Віцебшчыне здзейснена асобамі, якія знаходзіліся ў нецвярозым стане. А атручэнне сурагатамі алкаголю займае першае месца ў статыстыцы ўсіх інтаксікацый.

Супрацоўнікі органаў унутраных спраў на пастаяннай аснове праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на выключэнне з нелегальнага абароту алкагольнай і спіртаўтрымальнай прадукцыі. Пра вынікі гэтай работы, а таксама наступствы для правапарушальнікаў расказвае намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Яўгеній Малікаў:

За 9 месяцаў бягучага года на Пастаўшчыне ўчастковымі інспектарамі міліцыі выяўлены 23 факты незаконнага вырабу, перамяшчэння і рэалізацыі алкагольнай прадукцыі і моцных алкагольных напіткаў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 15 чалавек. У іх канфіскаваны 91 літр брагі, 23 літры самагону, 50 літраў спіртаўтрымальнай прадукцыі, а таксама 6 самагонных апаратаў.

Заўважу, што адказнасць за дадзены від правапарушэнняў наступае па артыкулах 13.21 і 13.27 КаАП Рэспублікі Беларусь. За незаконныя перамяшчэнне і захоўванне алкагольных напіткаў, вытворчасць, перапрацоўку, захоўванне і перамяшчэнне нехарчовай спіртаўтрымальнай прадукцыі і этылавага спірту, а таксама іх рэалізацыю прадугледжаны штраф у памеры да 100 базавых велічынь. А за выраб або набыццё самагону, брагі і захоўванне самагоннага апарата давядзецца заплаціць да 5 базавых.

Хачу таксама нагадаць пра тое, што, калі вам вядомыя факты незаконнай рэалізацыі грамадзянамі алкагольных напіткаў, вы можаце патэлефанаваць у РАУС па нумарах 102 або 4-10-02, 4-12-02. Ананімнасць паведамленняў гарантуецца.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.