Отвечает участковый инспектор милиции. Как признать гражданина ограниченно дееспособным?

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

Выйсце ёсць – абмежаванне

Падчас прыёмаў насельніцтва ўчастковымі інспектарамі міліцыі да іх нярэдка звяртаюцца жыхары раёна, якія пражываюць з асобамі, што злоўжываюць спіртным. Усе скардзяцца на тое, што муж або сын не ­ўдзельнічае ў сямейным бюджэце, заробленыя грошы траціць на алкаголь, чым ста­віць сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае станові­шча. І побач з просьбамі правесці прафілактычную гутарку пытаюцца: «Што рабіць? Як выйсці з такой сітуацыі?» У адказ міліцыянеры прапануюць абмежаваць аматараў спіртнога ў дзеяздольнасці.

Паколькі праблема актуальная, пра парадак прызнання грама­дзяніна абмежавана дзеяздольным на старонках «ПК» расказ­вае старшы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Юрый Смірноў:

— Кожны чалавек пасля дасягнення ім 18 гадоў набывае здольнасць самастойна ажыццяўляць свае грамадзянскія правы, ствараць для сябе грамадзянскія абавязкі і выконваць іх, інакш кажучы, становіцца дзеяздольным. Разам з тым, заканадаўствам прадугледжаны падставы, калі паўналетні можа быць абмежаваны ў ажыццяўленні сваіх грамадзянскіх правоў і над ім устаноўлена папячыцельства. У адпаведнасці з арт. 30 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, такімі падставамі з’яўляюцца: злоўжыванне грамадзянінам спіртнымі напіткамі, наркатычнымі сродкамі або псіхатропнымі рэчывамі і як вынік — цяжкае матэрыяльнае становішча сям’і, а таксама сумеснае пражыванне і вядзенне агульнай гаспадаркі з яе членамі.

Для таго, каб даказаць факт цяжкага матэрыяльнага становішча сям’і ў выніку дзеянняў грамадзяніна, які злоўжывае спіртным, неабходна пацвер­дзіць, што ён не ўдзельнічае ва ўтрыманні непаўналетніх дзяцей, састарэлых бацькоў, іншых членаў сям’і, якія маюць патрэбу ў дапамозе, не нясе расходы па забеспячэнні адпаведных бытавых умоў, аплаце камунальных паслуг, а таксама не прымае ўдзел у выдатках па вядзенні хатняй гаспадаркі, утрыманні дома або кватэры ў належным санітарным стане і да т. п. Ра­зам з тым, законам устаноўлена, што ў выпадку, калі грамадзянін не прымае ўдзел у расходах па ўтрыманні сям’і не з-за злоўжывання спіртным, наркатычнымі сродкамі або псіхатропнымі рэчывамі, а ў сувязі з адсутнасцю пастаяннага заработку ці даходу па аб’ектыўных прычынах (хвароба, немагчымасць працаўладкавацца і г. д.), яго нельга абмежаваць у дзеяздольнасці.

Справа аб прызнанні грама­дзяніна абмежавана дзеяздольным можа быць пачата па заяве членаў яго сям’і, якая падаецца ў суд па месцы жыхарства першага. У далейшым, калі падставы для абмежавання ў дзеяздольнасці адпадуць, суд можа прыняць рашэнне аб яго адмене. Доказамі таго, што змяніліся пералічаныя вышэй абставіны, з’яўляюцца даведкі аб праходжанні лячэння ад алкагалізму, наркаманіі, станоўчыя характарыстыкі з месца жыхарства, паказанні сведкаў і да т. п.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.