Отвечает участковый инспектор милиции. Кого и за что отправляют в лечебно-трудовые профилактории?

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

За што змяшчаюць у ЛПП?

Праблема п’янства і алкагалізму была і застаецца адной з самых вострых у нашым грамадстве. Найбольш ад аматараў спіртнога церпяць іх блізкія, якія часта звяртаюцца ў міліцыю з просьбай ахаваць ад члена сям’і, якія выпівае. Як правіла, такіх грамадзян у далейшым накіроўваюць у лячэбна-працоўныя прафілакторыі. Хто менавіта і за што туды трапляе, расказвае ўчастковы інспектар аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Мікіта Барадулін:

— Штогод у Беларусі ў ЛПП накіроўваюцца каля 7 тысяч чалавек, а ўсяго на ўліку ў нарколагаў у рэспубліцы знаходзяцца каля 160 тысяч. Гэта патэнцыйныя кандыдаты на змяшчэнне ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі. У Пастаўскім раёне пад дыспансерным наглядам па стане на 1 кастрычніка бягучага года знаходзяцца 596 грама­дзян, з якіх 594 пакутуюць ад алкагалізму, 1 — ад наркатычнай залежнасці і 1 — ад таксікаманіі. За 9 месяцаў з імі праведзена 56 камісій, па выніках якіх 33 чалавекі адправіліся ў названыя вышэй прафілакторыі.

У першую чаргу ў ЛПП мы накіроўваем грамадзян, якія злоўжываюць алкаголем і не менш за 4 разы на працягу года парушылі спакой у сям’і, з-за чаго іх блізкія звярталіся ў міліцыю. Такіх сёлета паехала лячыцца трое. Таксама адпраўляем асоб, абавязаных пакрываць расходы на ўтрыманне дзяцей, што знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, якія на працягу года прыцягваліся да дысцыплінарнай адказнасці за парушэнне працоўнай дысцыпліны па прычыне ўжывання алкагольных напіткаў. Іх за ўказаны вышэй перыяд 19.

Законам дазваляецца накіроўваць у ЛПП і грамадзян, якія вядуць спакойны лад жыцця, аднак на глебе злоўжывання спіртным не менш за 4 разы за год былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за любыя правапарушэнні, ­здзейсненыя ў стане алкагольнага ап’янення. У адносінах да іх у абавязковым парадку праводзіцца медыцынскае асведчанне.

Са студзеня 2024 года набываюць моц новыя палажэнні Закона па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян. Трапіць у ЛПП стане прасцей — дастаткова будзе здзейсніць усяго 3 адміністрацыйныя правапарушэнні ў нецвярозым стане.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.