Работники ДЭУ-33 оборудовали велосипедную и пешеходную дорожку к магазину «Соседи»

Безопасность Важное

«Заасфальтуюць ці проста зробяць падсыпку?» — гадалі жыхары райцэнтра, калі на мінулым тыдні абочыну і праезную частку дарогі з боку парку па Юбілейнай і далей на выездзе з горада раздзялілі дарожныя фішкі. Інтрыга трымалася нядоўга — усё ж такі з’явіўся асфальт.

Гэта бягучы рамонт 78-га кіламетра аўтамабільнай дарогі Р-27, — патлумачыў начальнік лінейнай дарожнай дыстанцыі ДЭУ-33 Аляксей Шаламіцкі.Ён запланаваны ў рамках мерапрыемстваў па бяспецы дарожнага руху. Справа ў тым, што з адкрыццём гандлёвага цэнтра «Суседзі» рух пешаходаў і веласіпедыстаў на гэтым адрэзку стаў вельмі інтэнсіўным. І калі ў цёплую пару года людзі ў асноўным перасоўваліся па абочыне, то зімой, калі выпадаў снег, імкнуліся выйсці на расчышчаную ад яго праезную частку, што не адпавядае правілам дарожнага руху і магло прывесці да аварыйных сітуацый. Каб знізіць рызыку надзвычайных здарэнняў, было вырашана абуладкаваць веладарожку. Яна ж з’яўляецца пешаходнай.

Работнікі ДЭУ-33 разам з калегамі з ДРБУ-132 спачатку выканалі падрыхтоўчыя работы, а затым «апранулі» абочыну ў асфальтабетон. На чарзе — устаноўка дарожных знакаў і сігнальных слупкоў са святлоадбівальнымі элементамі, нанясенне разметкі. Апошняя тут з’явіцца на наступным тыдні. У больш аддаленай перспектыве, па меры забудовы новага жылога мікрараёна па Юбілейнай—Кляра, запланавана прадаўжэнне веладарожкі да аўтамабільнай дарогі Р-10.

Пакуль жа дарожнікі не спыняюць набраных абаротаў па ліквідацыі хібаў асфальтавага пакрыцця. Толькі за бягучы сезон работнікі ДЭУ-33 плануюць зрасходваць больш за 10 тысяч тон спецыяльнай сумесі на рамонт рэспубліканскіх дарог на тэрыторыі Пастаўскага раёна. Апроч таго, яны аператыўна падрыхтаваліся да зімы: назапасілі пясчана-саляную сумесь для апрацоўкі дарожнага палатна, каб рух транспарту па ім быў камфортным і бяспечным.

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.