С Днем учителя!

Образование

Паважаныя настаўнікі, выхавальнікі, ветэраны педагагічнай працы, работнікі сістэмы адукацыі раёна!

Сардэчна віншуем з прафесійным святам! Шчыра дзякуем за вашу ганаровую працу, веды, якія штодня атрымліваюць нашы
дзеці, за найважнейшыя ў жыцці ўрокі сумленнасці, чалавечнасці, дабрыні, любові да сваёй Радзімы. Як бы ні ўдасканальваліся тэхналогіі, нязменным застаецца аўтарытэт педагога. Ваша высокае прафесійнае майстэрства, найлепшыя асабістыя якасці, цвёрдая  грамадзянская пазіцыя дапамагаюць выхоўваць пакаленні, якія шануюць традыцыі беларускага народа, ведаюць гісторыю свайго краю, імкнуцца вучыцца, развівацца і самаўдасканальвацца. Прадстаўнікам менавіта гэтага, новага, пакалення заўтра ствараць будучыню Пастаўшчыны і ўсёй Беларусі, таму ваша місія мае асабліва вялікую значнасць.

Жадаем вам і далей несці ў сэрцах вялікую любоў да сваёй прафесіі, быць ёй адданымі, заўжды імкнуцца да пакарэння новых вяршынь. Няхай дадаюць сіл павага вашых вучняў, іх дасягненні і поспехі. Шчасця вам, моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях і ўсяго толькі самага лепшага.

Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.