Самое большое в области количество оружия и боеприпасов сдали жители Поставщины во время СКМ «Арсенал»

Безопасность

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

З 9 па 13 кастрычніка на Пастаўшчыне праводзіўся асноўны этап спецыяльнага комплексу мерапрыемстваў «Арсенал», накіраваны на процідзеянне незаконнаму абароту зброі, боепрыпасаў, выбуховых устройстваў і рэчываў, паляпшэнне крымінагеннай абстаноўкі, звязанай з іх прымяненнем. Пра яго вынікі расказвае старшы інспектар па дазвольнай рабоце аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Андрэй Барадулін:

— На падрыхтоўчым этапе і ў час СКМ мы арганізавалі шырокую інфармацыйна-прапагандысцкую работу сярод насельніцтва пра неабходнасць добраахвотнай здачы незарэгістраванай зброі: выступілі на старонках райгазеты і па мясцовым тэлебачанні, змясцілі інфармацыю на інтэрнэт-сайтах, з дапамогай гучнагаварыцеля рэгулярна апавяшчалі пасажыраў на чыгуначным і аўтобусным вакзалах. І гэта мела вынік — у райаддзел звярнуліся 12 чалавек, якія здалі вялікую колькасць зброі. Нам прынеслі 3 вінтоўкі Мосіна і ствол ад кулямёта перыяду Першай сусветнай вайны, 3 пісталеты часу Вялікай Айчыннай, 5 незарэгістраваных гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў і 46 патронаў да наразной паляўнічай стрэльбы. Акрамя таго, сумесна з ваеннаслужачымі в/ч 2044 знойдзены 298 снарадаў і выбуховых устройстваў.

Падчас рэйдаў з прадстаўнікамі Глыбоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, раённай арганізацыйнай структуры Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і Пастаўскага лясгаса правераны па месцы жыхарства 123 уладальнікі зброі і выяўлена адно парушэнне ўмоў яе захоўвання. Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці — яму вынесена папярэджанне.

Што да аб’ёму добраахвотна здадзенай на працягу цяперашняга «Арсенала» зброі, то ў нашым раёне ён аказаўся найбольшым у вобласці. За гэта, а таксама за правядзенне інфармацыйна-прапагандысцкай работы на высокім узроўні Пастаўскі РАУС адзначаны ўпраўленнем унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.

Хачу нагадаць, што здаць незарэгістраваную зброю і боепрыпасы можна ў любы час. Асобы, якія самі звернуцца з гэтай нагоды ў РАУС, будуць вызвалены ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.