Миниопрос. Как справляются со снегом на Поставщине?

Общество

Нягледзячы на тое, што на календары — лістапад, наступіла сапраўдная зіма: наваколле засыпала снегам. І калі дзеці радуюцца яму, то работнікам камунальнай службы, дарожнікам прырода дабавіла клопатаў. Карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пацікавілася, як спраўляюцца са снегам на Пастаўшчыне.

Мікалай Цэхановiч, галоўны інжынер ДЭУ-33:

— У зоне адказнасці нашай арганізацыі — дарогі рэспубліканскага значэння. Гэта ўчасткі з Глыбокага на Катлоўку, Відзы, Лынтупы, ад Лынтуп — у бок Астраўца, пад’езды да пагранічных пераходаў «Лынтупы» і «Відзы», участак дарогі ў Браслаўскім раёне. 6 МАЗаў чысцяць і адначасова пасыпаюць дарожнае палатно пясчана-салянай сумессю, 5 трактароў «МТЗ» і 3 аўтагрэйдары занятыя толькі расчысткай. 4 пагрузчыкі загружаюць сумесь для падсыпкі, пры неабходнасці наразаюць спецыяльныя траншэі. Вывозім снег з мастоў. У выхадныя дапамагалі работнікам камунальнай службы расчышчаць цэнтральныя вуліцы горада.

Віктар Даўгель, галоўны інжынер ДРБУ-132:

— У мінулым годзе снегаўборачная тэхніка на дарогі, якія мы абслугоўваем, першы раз выйшла 12 снежня. Сёлета — на два тыдні раней. Да прыходу зімы мы былі гатовы: дастаткова нарыхтавана пясчана-салянай сумесі, тэхніка адрамантавана, распрацаваны маршруты, і за кожнай машынай замацаваны ўчастак. Усяго ў наяўнасці ў філіяле 16 снегаўборачных машын. Пасля снегападаў на лінію выязджаюць да 13 адзінак, а пры неабходнасці выходзяць і астатнія. У першую чаргу чысцім дарогі да буйных населеных пунктаў, аграгарадкоў, тыя, па якіх курсіруюць прыгарадныя і школьныя аўтобусы. Затым дыспетчар карэкціруе работу нашай тэхнікі згодна з графікам руху аўтамагазінаў і машын, якія дастаўляюць звадкаваны газ насельніцтву.

Сяргей Пляшкун, намеснік дырэктара УП ЖКГ:

— На расчыстцы гарадскіх вуліц задзейнічаны 2 машыны і 3 трактары, адзін — на тратуарах. За дворнікамі замацаваны пад’езды да шматкватэрных жылых дамоў, яны таксама расчышчаюць ад снегу аўтобусныя прыпынкі, папраўляюць за трактарам тратуары. Хапае работы на цэнтральнай плошчы, дзе заўсёды шмат людзей і інтэнсіўны рух аўтатранспарту. Тут працуюць амкадор, трактар і МАЗ. Прыемна, калі бачыш, што гаспадары дамоў выходзяць з лапатамі не толькі на свае прыдамавыя тэрыторыі, але і расчышчаюць тратуары перад дамамі. Са снегам трэба змагацца талакой.

Таццяна Вішнеўская, другі сакратар райкама БРСМ:

— Як і кожны год, валанцёры з ліку навучэнцаў Пастаўскага дзяржаўнага каледжа аказваюць дапамогу пажылым адзінокім людзям. Учора хадзілі да 93-гадовай бабулі з вуліцы Юшкевіча. Ёсць і яшчэ заказы на расчыстку двароў. Калі вам па стане здароўя не па сілах самім справіцца са снегам, тэлефануйце нам на нумар 2-39-71 — і нашы валанцёры, узброіўшыся лапатамі, паспяшаюцца вам на дапамогу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.