Конкурс «Домик в деревне» объявила редакция «Сельской газеты». Что нужно для участия?

Общество

Конкурс пад такой назвай аб’явіла рэдакцыя «Сельской газеты» і змясціла пра гэта інфармацыю ў нумары за 25 лістапада. А мы вырашылі данесці яе да шырэйшага кола чытачоў, паколькі падпісчыкаў у «Пастаўскага краю» ў дзясяткі разоў больш, чым у «сельчанки».

У вёсках нашага раёна жыве шмат працавітых і гаспадарлівых людзей, якія і на вытворчасці вызначаюцца, і свае дамы, прысядзібныя ўчасткі ўтрымліваюць ва ўзорным стане. Чаму б ім не паўдзельнічаць у рэспубліканскім конкурсе? Тым больш што ўмовы нескладаныя. На адрас рэдакцыі «Сельской газеты» трэба даслаць не больш за пяць фотаздымкаў або адно відэа. Прычым не абавязкова зробленыя зараз, але і ў любы ранейшы час бягучага года. Іх галоўным героем павінен быць ваш дом. Могуць прысутнічаць у кадры і людзі, хатнія гадаванцы, любімыя зоны адпачынку. У дадатак да фота або відэа напішыце невялікі расказ пра сябе і свой дом (не больш за 1 500 знакаў з прабеламі).

Работы з паметкай «На конкурс «Домик в деревне» прымаюцца па 6 лютага 2024 года на электронны адрас: konkurs@sb.by або паштовы: 220013, г. Мінск, вул. Багдана Хмяльніцкага, 10а, выдавецкі дом «Беларусь сегодня».

Пераможцаў конкурсу чакаюць каштоўныя прызы: робат-пыласос Dreame D9 Max RLD33GA, смартфон Xiaomi Redmi Note 12 6GB/128GB c NFC міжнародная версія, кухонны камбайн Bosch MCM3501M.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.