В Воропаево банкомат Белагропромбанка перенесут в новое место

Общество

Размова пра ўстройства для аўтаматызаванай выдачы і прыёму наяўных грошай па банкаўскіх картах “Белаграпрамбанка”, размешчанае ў г.п. Варапаева. Неўзабаве яно зменіць сваю цяперашнюю прапіску на новую — па вуліцы Заводскай, 14 (магазін “Натуральныя прадукты”).

У сувязі з правядзеннем работ па пераносе з 9 па 18 снежня банкамат не будзе працаваць. У гэты перыяд зняць грошы з плацежных картак жыхары гарпасёлка і навакольных вёсак змогуць у аддзяленнях РУП “Белпошта”, банкаматах аг. Навасёлкі (вул. Набярэжная, 13) і Пастаў (вул. Касманаўтаў, 12, Юбілейная, 1 “А”, пл. Леніна, 18). Правесці такія аперацыі будзе магчыма і ў магазінах “Натуральныя прадукты” ў Варапаеве (вул. Заводская, 14), Дунілавічах (вул. А. Бульбянова, 43) і Навасёлках (вул. Набярэжная, 13), а таксама ў магазіне “Віват” у Дунілавічах па вул. Асяненкі, 1.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.