Знать проблемы и решать их — в таком направлении работают районный и сельские Советы депутатов, районный исполком

Местная власть

Ведаць праблемы і вырашаць іх — у такім кірунку пастаянна працуюць раённы і сельскія Саветы дэпутатаў, раённы выканаўчы камітэт.

У мінулы аўторак прадстаўнікі раённай улады праводзілі на выездзе чарговы прыём грамадзян. Якраз на прыёме ў Курапольскім сельскім Савеце я і сустрэлася з намеснікам старшыні райвыканкама Станіславам Чымбургам. Станіслаў Уладзіміравіч пракаменціраваў такія мерапрыемствы:

— На прыёмы людзі прыхо­дзяць з розных прычын. Адным проста хочацца выгаварыцца, другія хадайнічаюць аб вырашэнні асабістага пытання, трэція ўносяць прапановы, што варта зрабіць у горадзе або вёсцы для агульнай карысці. Выслухоўваем кожнага і стараемся дапамагчы, калі гэта магчыма. Калі не — растлумачваем прычыны. Крыўдна бывае ў такіх выпадках, калі пытанне можна было вырашыць на месцы, але адказныя асобы гэтага не зрабілі, і чалавек вымушаны звяртацца ў вышэйстаячыя органы.

Мяркуючы па тым, што на прыём да прадстаўніка райвыканкама звярнулася толькі адна жыхарка аг. Кураполле, вялікіх праблем тут няма. Але гэта не значыць, што ўсе пытанні вырашаны. Яны былі, ёсць і будуць — такое жыццё.

— Узяць той жа аўтамагазін малочнага завода, які з 16 кастрычніка абслугоўвае курапольскую зону, — расказвала старшыня сельскага Савета Лілія Гінько. — Людзі парадаваліся гэтаму, бо вялікі выбар харчовых тавараў, і яны якасныя. Але ў аўтамагазіна такі доўгі маршрут і так шмат прыпынкаў у вёсках (у адных Васілінах — 8), што ў апошнія кропкі маршруту ён прыязджае ажно ў 8 вечара. Для вяскоўцаў гэта позна, і яны сталі наракаць. Выйшла на кіраўніцтва малаказавода, дамовіліся пра перагляд графіка. Спадзяёмся, што з наступнага тыдня ён будзе іншы.

Нязменны клопат мясцовай улады — добраўпарадкаванне. Шмат клопатаў з утрыманнем у належным стане могілак. Дэпутаты, старэйшыны дапамагаюць сельскаму Савету арганізоўваць суботнікі.

З 1 верасня бягучага года да Курапольскага сельсавета далучана тэрыторыя Ярэўскага, дзе 22 вёскі і 1 003 жыхары. Зараз Курапольскі сельсавет – гэта 60 населеных пунктаў і 1 937 чалавек.

Асабліва каштоўна, калі лю­дзі самі праяўляюць ініцыятыву. Нямала зроблена па добраўпарадкаванні могілак у Кураполлі, Чарэмушніках Пагарных, Андронах. Але праблемным застаецца пытанне спілоўвання аварыйных дрэў на могілках. Фінансавання на правядзенне гэтых работ у сельскіх Саветах няма. Да таго ж яны ўскладняюцца з-за цяжкай даступнасці да некаторых дрэў.

Пад кантролем сельскага Савета — і транспартныя зносіны, расчыстка дарог ад снегу, вулічнае электраасвятленне, многія іншыя пытанні.

— Па дапамогу ў іх вырашэнні звяртаемся ў адпаведныя раённыя службы, — канстатавала Лілія Гінько. — А на месцы абапіраемся на сваіх актывістаў — старэйшын і дэпутатаў. Усе яны аўтарытэтныя і ініцыятыўныя людзі, адказна адносяцца да выканання сваіх грамадскіх абавязкаў.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.