Главная задача депутатов сельского совета — вникать во все происходящее в их округе и на территории сельсовета

Местная власть

Бягучы год надзвычай важны ў палітычным жыцці Беларусі: у адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі ў нашай краіне ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання. 25 лютага мы будзем выбіраць дэпутатаў адразу ўсіх узроўняў заканадаўчай улады — ад сельскіх Саветаў да Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У гэты дзень аддадзім галасы за тых, каго палічым самымі годнымі прадстаўляць нашы інтарэсы ў Саветах.

А што паспелі зрабіць дэпутаты цяперашняга склікання, наколькі адказна яны адносяцца да выканання сваіх грамадскіх абавязкаў? Пра гэта па просьбе карэспандэнта «ПК» расказвае старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Іна Касарэўская:

— На тэрыторыі сельсавета размешчаны 53 населеныя пункты, пражывае 3 670 чалавек. Вырашаць праблемы жыхароў гарпасёлка і вёсак нам дапамагаюць старэйшыны і дэпутаты. Дэпутатаў сельскага Савета ў нас 15. Гэта людзі рознага ўзросту і прафесій. Ва ўсіх хапае клопатаў на непасрэднай рабоце, але яны ўнікаюць і ва ўсё тое, што адбываецца ў іх акрузе і ў цэлым на тэрыторыі сельсавета. Нашых дэпутатаў хвалю­юць пытанні добраўпарадкавання, забеспячэння супрацьпажарнай бяспекі, стан дарог, узровень медыцынскага абслугоўвання і многае іншае.

Дэпутаты Варапаеўскага сельскага Савета дэпутатаў 28-га склікання не засталіся ў баку ад важнейшых па­дзей самых розных кірункаў, якія адбываліся на тэрыторыі сельсавета і краіны. Дэпутаты — актыўныя ­ўдзельнікі мерапрыемстваў патрыятычнага напрамку, прымалі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах, святах вёсак і вуліц, садзілі дрэвы ў гарадскім пасёлку Варапаева, з’яўляліся арганізатарамі і ўдзельнікамі суботнікаў па добраўпарадкаванні населеных пунктаў, паркаў, месцаў адпачынку, грамадзянскіх могілак, воінскіх пахаванняў. Кожны з дэпутатаў унёс пэўны ўклад у паляпшэнне якасці жыцця сваіх выбаршчыкаў. А ў гэтай справе не бывае дробязей.

Напрыклад, урач Уладзі­мір Бяззубенка клапоціцца не толькі пра здароўе варапаеўцаў, але і пра тое, каб у пасёлку не было праблем з вулічным электраасвятленнем, своечасова ачышчаліся ад снегу дарогі, быў бяспечным рух транспарту на іх. Прывяду такі прыклад. Новыя гаспадары дома, размешчанага на павароце вуліцы, надумалі паставіць ля яго глухую высокую агаро­джу. «Такая агароджа стане для вадзіцеляў транспарту перашкодай пры аглядзе дарогі і можа стварыць аварыйную сітуацыю», — справядліва заключыў дэпутат. Гаспадары прыслухаліся да заўвагі і абгара­дзілі дом сеткай-рабіцай. Яшчэ на адным павароце дарогі занадта разрасліся дэкаратыўныя кустарнікі. Па ініцыятыве дэпутата іх абрэзалі.

Яшчэ адзін дэпутат-медык Ірына Васьковіч, якае загадвае Гуцкім і Белькаўскім ФАПамі, кожны дзень мае непасрэдныя зносіны з вяскоўцамі і, безумоўна, ведае іх патрэбы. Як толькі ўзнікае якая-небудзь праблема, адразу ж паведамляе ў сельскі Савет, каб вырашыць пытанне. Пры неабходнасці звяртаецца па дапамогу ў адпаведныя раённыя службы.

Дзе, як не ў Доме культуры, збіраецца найбольш людзей? Яго загадчыца Юлія Галяш клапоціцца як пра арганізацыю змястоўнага адпачынку пасялкоўцаў, так і пра вырашэнне іх бытавых пытанняў, сямейных праблем. І лю­дзі звяртаюцца: «Вы — дэпутат. Дапамажыце!»

Дэпутат Наталля Седзю­кевіч спрыяла адкрыццю ў пасёлку аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў ТЦСАН. Дзякуючы гэтаму былі створаны новыя працоўныя месцы, адрамантаваны  незадзейнічаны будынак, добраўпарадкавана прылеглая тэрыторыя. Калектыў установы паказвае добрыя вынікі работы, спрыяе згуртаванню і занятасці людзей пажылога ўзросту і рэалізацыі іх захапленняў. Дарэчы, у дадзенай установе паспяхова працуе дэпутат Алена Турчыновіч, якая актыўна вывучае запыты жыхароў.

Дырэктар Варапаеўскай сярэдняй школы Віктар Жук, загадчыца Варапаеўскага дзіцячага сада Людміла Талстыка не толь­кі займаюцца выхаваннем падрастаючага пакалення, умела накіроўваюць работу сваіх педкалектываў, але і маюць цесную сувязь з бацькамі навучэнцаў і выхаванцаў, клапоцяцца пра здаровы лад жыцця сем’яў і фарміраванне іх актыўнай грамадзянскай пазіцыі, самі прымаюць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці пасёлка.

Найвышэйшай пахвалы заслугоўвае ляснічы Полаўскага лясніцтва, дэпутат Аляксандр Дзіковіч. З яго дапамогай сельвыканкам вырашае многія пытанні. Заўсёды ва ўзорным стане ўтрымліваецца тэрыторыя лясніцтва, своечасова выконваюцца заяўкі па забеспячэнні насельніцтва дрывамі. Аляксандр Дзіковіч таксама клапоціцца пра добраўпарадкаванне помніка загінулым землякам у вёсцы Полава, царквы ў Рымках, могілак у Пятровічах, Полаве, Барэйках.

Пералік прозвішчаў дэпутатаў сельскага Савета і добрых спраў, якія яны ажыццяўляюць, можна працягваць. Але я хачу сказаць яшчэ пра адно. Нават калі тое ці іншае пытанне з-за аб’ектыўных прычын немагчыма вырашыць, важна выслухаць чалавека, падтры­маць, правільна расста­віць акцэнты.

Запісала Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.