Отражать интересы молодёжи — главная задача Молодёжного парламента, созданного в прошлом году при Поставском районном совете депутатов

Местная власть

Сёння ён аб’ядноўвае 11 прадстаўнікоў працоўнай моладзі з розных арганізацый і прадпрыемстваў і 11 школьнікаў з устаноў адукацыі Пастаўшчыны. У поўным складзе Мала­дзёжны парламент можна было ўбачыць на нядаўняй сесіі райсавета дэпутатаў, якая адбылася 27­снежня. Пасля яе завяршэння карэспандэнт «ПК» папрасіла старшыню парламента Юлію Касцюк падзяліцца вынікамі яго работы за 2023 год.

— Мінулыя паўгода для нас былі насычанымі і актыўнымі, — гаварыла яна. — Усе сілы мы скіравалі на дасягненне задач, пастаўленых перад парламентам. Галоўныя з іх — адлюстроўваць інтарэсы маладых грамадзян Пастаўшчыны, па магчымасці ажыццяўляць іх ініцыятывы, увасабляць у жыццё сацыяльна значныя праекты, захоўваць аб’ектыўную гістарычную памяць.

Юлія Касцюк адзначыла, што асабліва плённым супрацоўніцтва Маладзёжнага парламента было з райкамам БРСМ. Разам удалося правесці шэраг акцый, накіраваных на патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Таксама прадстаўнікі парламента пабывалі на Кургане Дружбы (ён знаходзіцца на мяжы Віцебшчыны і Пскоўшчыны), дзе ўшанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Запомнілася і паездка ў Браслаў на міжраённы інтэлектуальны турнір — там не толькі цікава правялі час, але і пазнаёміліся з маладзёжнымі актывістамі суседніх рэгіёнаў.

Аднак галоўнае тое, што ў 2023-м моладзь удзельнічала ў сесіях райсавета дэпутатаў. А гэта і перайманне вопыту ў старэйшых, і магчымасць унікнуць у самыя актуальныя пытанні грамадства.

— Заключная ў 2023 годзе сесія дапамагла Маладзёжнаму парламенту вызначыцца з планамі на наступны год, — працягвала маладзёжны лідар. — Неаднойчы падкрэслівалася, што ў 2024-м Беларусь адзначыць 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таксама гэты  год у нашай краіне аб’яўлены Годам якасці. Знакавая падзея адбудзецца і ў жыцці Пастаў — у рамках міжнароднага фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» Паставы адзначаць сваё 615-годдзе. Гэтыя тэмы і стануць асноўнымі ў мерапрыемствах, у якіх прыме ўдзел ці будзе ініцыяваць парламент.

Працоўны 2024-ы год для новаспечаных парламентарыяў ужо распачаўся: на мінулым тыдні яны сталі ўдзельнікамі маладзёжнага форуму, які ладзіўся на некалькіх пляцоўках. Выступіла на іх і сама Юлія Касцюк. Яна, настаўнік гісторыі і прыродазнаўства СШ №1, хутка ўключылася ў новую дзейнасць і паспяхова аб’ядноўвае вакол сябе маладых лідараў.

— Для мяне новыя абавязкі няпростыя, але вельмі цікавыя, — расказвала Юлія Касцюк. — Нават за кароткі час удалося пазнаёміцца з работай раённага Савета дэпутатаў, выканаўчага камітэта. Зразумела, з якімі складанасцямі можа сутыкацца мясцовая ўлада і што вырашэнне некаторых праблем не заўжды залежыць толькі ад яе. Разам з тым бачу, як многа робіцца для пастаўчан, якія ёсць перспектывы. Хочацца, каб з цягам часу Маладзёжны парламент усё актыўней трансліраваў пазіцыю моладзі, агучваў яе праблемы і пажаданні. Мы ў сваю чаргу для гэтага будзем рабіць усё ад нас залежнае.

Іна Стаднік



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.