Ежегодно ученики Воропаевской СШ показывают высокие результаты на олимпиаде по истории и географии

Образование

Штогод вучні Варапаеўскай сярэдняй школы паказваюць высокія рэзультаты на алімпіядзе па гісторыі і геаграфіі. Сакрэт паспяховасці — у іх стараннай падрыхтоўцы і зацікаўленасці прадметамі.

У гэтым навучальным годзе каманду школы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды прадстаўлялі 7 чалавек. Іх рыхтавалі настаўніца гісторыі Лілія Брэская і настаўнік геаграфіі Аляксандр Гарны. І зноў школьнікі выступілі бліскуча — прывезлі 4 дыпломы. Дыпломы ІІІ ступені па гісторыі заваявалі вучні 10 класа Аляксандр Казаровец і Вікторыя Германовіч, дыплом ІІІ ступені па геаграфіі — дзесяцікласнік Юрый Брагін, ІІ ступені — вучань 11 класа Максім Свілёнак. Зараз Максім  рыхтуецца да заключнага этапа алімпіяды.

Удзельнікі інтэлектуальнага спаборніцтва пры вывучэнні прадметаў ведаюць, на што трэба звярнуць асаблівую ўвагу. Дасканала валодаць толькі тэорыяй недастаткова — трэба ўмець працаваць з картамі і дыяграмамі.

Вучні Варапаеўскай СШ не толькі прымаюць удзел у алімпіядзе, але і займаюцца навукова-даследчай дзейнасцю. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Гарнага вучань 10 класа Станіслаў Гарны прыняў удзел у абласным конкурсе работ даследчага характару «Эўрыка», дзе за работу на тэму «Зрух у траекторыі дэмаграфічнага развіцця ва ўмовах пандэміі 2019 года на прыкладзе Пастаўскага раёна» атрымаў дыплом II ступені. Сёлета ў студзені хлопец прадставіў сваю работу на рэспубліканскім навуковым форуме «Першы крок у навуку» ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Караліна Вялічка
Фота даслаў Аляксандр Гарны 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.