У СШ №3 прайшоў інтэрактыў «Мова родная — моя модная»

Образование

Кожны народ валодае неацэнным скарбам – роднай мовай. Ёсць ён і ў нас – чыстая і празрыстая, як крыніца, мілагучная і звонкая, як спеў салаўя, наша беларуская мова. Але, на жаль, у штодзённым жыцці пачуць яе можна рэдка. І ўсё ж трэба імкнуцца да таго, каб яна гучала паўсюдна і як мага часцей. Нездарма ж па рашэнні ЮНЕСКА штогод праводзіцца Міжнародны дзень роднай мовы. Далучыліся да гэтай акцыі і мы — прысвяцілі роднай мове насычаныя і цікавыя мерапрыемствы.

Цудоўны настрой з самага ранку ў Дзень роднай мовы забяспечыў інтэрактыў “Мова родная — моя модная”, у якім прымалі ўдзел і настаўнікі, і вучні пад акампанемент цымбалаў. Таксама свята суправаджалася беларускімі народнымі танцамі і прыпеўкамі ў выкананні вучняў.

Быў праведзены анлайн-чэлендж “Родная мова, цудоўная мова!”. Вучні 10 і 11 класаў падрыхтавлі захапляльныя відэа, знятыя самастойна, усе жадаючыя могуць з імі пазнаёміцца ў ЦікТоку нашай школы.

У вучняў сярэдняга звяна прайшла апытанка “Знаўцы роднай мовы”. Актыўна ў школе прайшоў конкурс “Буслік”. Творча папрацавалі вучні і для прэзентацыі віншавальных паштовак“Пажаданні роднай мове!”. На працягу ўсяго тыдня ў школе дзейнічала выстава.

Падводзячы вынікі мерапрыемстваў, кожны з нас зрабіў для сябе вывад, на якой мове размаўляць.

Вучні 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Паставы”



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.