В Поставах сегодня чествовали передовиков и лауреатов почётного звания «Человек года Поставщины»

Главное Общество

Урачысты сход па падвядзенні вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2023 год адбыўся ў мінулую пятніцу ў раённым Доме культуры. На ім ушанаваны пераможцы раённага працоўнага спаборніцтва.

На мерапрыемства прыбылі дэлегацыі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, госці. У залу ўрачыста ўнеслі Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь, флагі Віцебскай вобласці і Пастаўскага раёна. Прагучаў Дзяржаўны гімн Беларусі. Прысутных вітаў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік, які адзначыў, што галоўнае багацце раёна — людзі: сціплыя, працавітыя, таленавітыя, рукамі якіх дасягаюцца поспехі ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі. Ён шчыра падзякаваў ім за добрасумленную высокапрадукцыйную працу. Не абмінаў увагай і  ветэранаў, чый уклад у развіццё Пастаўшчыны бясцэнны.

Затым кіраўнік раёна спыніўся на асноўных паказчыках работы за 2023 год. На развіццё вытворчай і сацыяльнай сфер у мінулым годзе было накіравана 86,8 мільёна рублёў інвестыцый, што складае 112,4% да ўзроўню папярэдняга года, з іх 60% — на развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Выкананы асноўныя паказчыкі па рознічным тавараабароце, аб’ёме будаўніча-мантажных работ, уводзе ў эксплуатацыю жылых дамоў, рэнтабельнасці продажу, энергазберажэнні, стварэнні новых арганізацый і рабочых месцаў.

Ад работы рэальнага сектара эканомікі атрыманы прыбытак 35 мільёнаў рублёў. Рэнтабельнасць склала 7,8%. Гэта найвышэйшы паказчык у вобласці.

Лакаматывам росту з’яўляецца прамысловасць, якая складае 58% агульнай выручкі. Штомесячны аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў мінулым годзе — 19 мільёнаў рублёў. Пастаўская прадукцыя пастаўляецца ў 15 краін. Сярод іх — Расія, Казахстан, Германія, Турцыя, Кітай, Лівія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты і іншыя. Актыўна асвойваюцца новыя віды імпартазамяшчальнай прадукцыі.

Радуюць поспехі ў сельскай гаспадарцы.

Па тэмпах росту валавой прадукцыі – 101,1% – наш раён выйшаў на 2-е месца сярод 21 раёна Віцебшчыны.

Нягледзячы на засуху, на Пастаўшчыне атрымалі найвышэйшую ў вобласці ўраджайнасць зерневых і зернебабовых — 33,7 цэнтнера з гектара, намалацілі 54,3 тысячы тон збожжа. З года ў год умацоўваецца галіна жывёлагадоўлі. Сёлета прадоўжыцца будаўніцтва трох малочнатаварных ферм праектнай магутнасцю 1 848 галоў дойнага статка.

Эфектыўнае функцыянаванне сістэм жыццядзейнасці і паляпшэнне якасці паслуг, аказваемых насельніцтву, забяспечвалі прадпрыемствы і ўстановы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, электра- і газазабеспячэння, сферы абслугоўвання. Паспяхова развівалася сацсфера. Сацыяльная накіраванасць бюджэту склала 74%. Выкананы значны аб’ём работ па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя: адрамантаваны 24 фельчарска-аку­шэрскія пункты, 4 участковыя бальніцы і Навасёлкаўская амбулаторыя ўрача агульнай практыкі. На рамонтныя работы і набыццё абсталявання зрасходавана каля 700 тысяч рублёў, на стварэнне ўмоў даступнасці і павышэнне якасці адукацыі — 1,7 мільёна рублёў.

Старшыня райвыканкама заклікаў кожнага з прысутных адказна адносіцца да выканання сваіх працоўных абавязкаў, сумленна выконваць даручаныя заданні, каб у наступным годзе паказчыкі работы ва ўсіх сферах дзейнасці былі яшчэ вышэйшымі.

У святочнай абстаноўцы адбылося ўшаноўванне спачатку лаўрэатаў звання «Чалавек года Пастаўшчыны-2023», а затым найлепшых прадпрыемстваў, арганізацый, сельскіх Саветаў раёна. Іх кіраўнікам былі ўручаны пераходныя сцягі і вымпелы райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў.

Вялікія планы і на бягучы год: пачнецца ўзвядзенне новага корпуса бальніцы, будаўніцтва гарадскога стадыёна і стадыёна СШ №1, дзіцячага дома сямейнага тыпу.

Святочны канцэрт падрыхтавалі работнікі культуры. Пастаўшчыну і Беларусь сваёй творчасцю праслаўлялі заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны фальклорны ансамбль «Паазер’е», народны ансамбль народнай музыкі і песні «Заранка», народная эстрадная група «25 плюс-мінус», салісты Ганна Антух, Вераніка Крывічаніна, Юлія Дамбіцкая, вакальны калектыў з Докшыц, узорныя цыркавая студыя «Каскад» і вакальная студыя «Юніта», танцавальныя калектывы «Карамелькі», «Скай-дэнс», «Мечта».

@www.postawy.by ♨️ В Поставах сегодня чествовали передовиков районного соревнования по итогам работы трудовых коллективов за прошлый год и лауреатов почётного звания «Человек года Поставщины».@postawy.by #postavykr ♬ Beach Fun — FASSounds

Больше фото в группах в ОК и ВК



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.