Новый кольпоскоп появился в женской консультации поликлиники Поставской ЦРБ

Главное Здравоохранение

Гэты медыцынскі прыбор, падобны да аптычнага мікраскопа, з’явіўся нядаўна ў жаночай кансультацыі паліклінікі Пастаўскай ЦРБ.

Кальпаскоп незаменны ў ранняй дыягностыцы дабраякасных і злаякасных захворванняў органаў жаночай рэпрадуктыўнай сістэмы. У прыватнасці, з яго дапамогай можна выявіць на ранняй стадыі паталогіі шыйкі маткі, колькасць якіх у апошнія гады істотна павялічылася. Прыбор бальніца набыла за сродкі, выдзеленыя з раённага бюджэту. Ён беларускай вытворчасці, але па сваіх характарыстыках ніколькі не саступае імпартным аналагам.

— Калі ў старым кальпаскопе, які даўно выйшаў са строю, павелічэнне было ў 15-18 разоў, то ў новым — у 30, — расказвала пра вартасці айчыннага прыбора акушэр-гінеколаг Вольга Кліпа. — Таксама ў ім устаноўлены каляровыя фільтры — чырвоны і зялёны, якія дазваляюць добра разгледзець сасудзісты рысунак тканак органа і ўбачыць, паталогія гэта або норма. Немалаважна і тое, што прыбор вельмі мабільны: добра рухаецца, пры лёгкім націсканні кнопачкі дае патрэбнае павелічэнне, аб’ём, вышыню.

Кальпаскоп непасрэдна звязаны з камп’ютарам на рабочым стале ўрача з дапамогай спецыяльнай праграмы, якая дазваляе хутка і якасна запоўніць пратакол абследавання пацыенткі і занесці атрыманыя даныя ў архіў. Акрамя таго, па камп’ютарнай сетцы іх можна перадаць іншым урачам, у тым ліку ў іншыя медыцынскія ўстановы краіны.


Як урач я раю жанчынам не саромецца і не чакаць, калі з’явяцца праблемы са здароўем, а прыязджаць на абследаванне. І не забываць, што раз на год абавязкова трэба праходзіць гінекалагічны агляд.

Вольга Кліпа


Пакуль у ЦРБ карыстацца прыборам умее толькі Вольга Альфонсаўна. Яшчэ ў 2005 годзе яна прайшла навучанне рабоце з ім на базе віцебскага раддома №2. Потым двойчы была на курсах у Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў устаноў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З апошніх курсаў вярнулася ўсяго тыдзень назад і з гэтага панядзелка пачала праводзіць кальпаскапію. Працэдура бясплатная, таму зрабіць яе можа кожная жыхарка раёна.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.