Военный комиссар Поставского района Николай Кулик награждён медалью «За безупречную службу» III степени

Общество

12 сакавіка ў Цэнтральным Доме афіцэраў у Мінску міністр абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін уручаў дзяржаўныя ўзнагароды найлепшым ваеннаслужачым Узброеных Сіл краіны, якія адзначаны ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта ад 15 лютага 2024 года. Сярод запрошаных на ўрачыстасць быў і ваенны камісар Пастаўскага раёна Мікалай Кулік. Ён атрымаў медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені.

Гэта першая дзяржузнагарода Мікалая Мікалаевіча, хоць медалёў ён мае нямала — ажно 12, але ўсе яны юбілейныя. За 29 гадоў службы сабраўся і цэлы стос розных грамат і падзяк, у тым ліку міністра абароны, начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл, камандуючага войскамі супрацьпаветранай абароны і інш. Частка з іх цяпер упрыгожвае сцяну рабочага кабінета.

Па словах мужчыны, слу­жыць Айчыне ён марыў з дзяцінства, таму выбар прафесіі быў усвядомленым. Паколькі цікавіўся радыёэлектронікай, паступаючы ў Ваенную ака­дэмію Рэспублікі Беларусь, выбраў факультэт СПА і пасля яго заканчэння 12 гадоў абараняў паветраныя рубяжы Радзімы. Калі воінскую часць, у якой служыў, расфарміравалі, накіравалі ў ваенны камісарыят г. Жодзіна. Потым перавялі ў райваенкамат у Крупкі, а ў верасні 2015 года — у Паставы. Тут спачатку ўзначальваў групу тэрытарыяльнай абароны. Праз год назначылі намеснікам ваеннага камісара — начальнікам мабілізацыйнай групы, у снежні 2017-га — ваенным камісарам Пастаўскага раёна. На гэтай пасадзе найлепшым чынам праявіў свае маральна-дзелавыя якасці, таму і быў прадстаўлены да ўзнагаро­джання названым вышэй медалём.


Атрымліваючы медаль з рук Віктара Хрэніна, адчуваў лёгкае хваляванне і радасць, што Вярхоўны Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь так высока ацаніў мае заслугі перад Радзімай. Радасна было і прымаць віншаванні ад блізкіх, калег, кіраўнікоў іншых сілавых органаў раёна.

Мікалай Кулік


Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.