Министр сельского хозяйства Беларуси Сергей Бартош 19 апреля посетил Поставский район

Важное Сельское хозяйство

Працаваць на вынік — такую задачу паставіў перад аграрыямі раёна міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Сяргей Барташ, які 19 красавіка наведаў наш раён. У рабочай паездцы яго суправаджаў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

У рамках адзінага дня інфармавання міністр пажадаў пабы­ваць у найменшай гаспадарцы Пастаўшчыны — ААТ «Ярэва-­агра». Ён сустрэўся з яго работнікамі і жыхарамі цэнтральнай сядзібы. Тэмай выступлення Сяргея Барташа стаў Усебеларускі народны сход. Сяргей Іванавіч расказаў пра фарміраване гэтага прадстаўнічага органа ўлады, ахарактарызаваў палітычную абстаноўку ў Беларусі і вакол яе, становішча спраў у сельскагаспадарчай вытворчасці, закрануў пытанні харчовай бяспекі краіны ва ўмовах санкцый. Выступоўца зазначыў, што дзякуючы ўсебаковай падтрымцы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі аграрыі краіны забяспечаныя ўсім неабходным. Нагадаў, што на нядаўняй нарадзе кіраўнік дзяржавы паставіў задачу зра­біць дзей­насць сельскагаспадарчай галіны больш устойлівай, а яе развіццё — прагрэсіўным. Усе магчымасці для гэтага ёсць нават у такіх невялікіх гаспадарках, як ААТ «Ярэва-агра».

Міністр адзначыў, што ён добра ведае сельскагаспадарчую вытворчасць, бо з ёй звязана ўсё яго жыццё. Нарадзіўся ў Брэсцкай вобласці. Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут. Працоўны шлях пачынаў з пасады агранома, больш за 10 гадоў кіраваў сельгаспрадпрыемствам у Пружанскім раёне. Быў прафсаюзным лідарам работнікаў АПК Пружаншчыны. Затым працаваў намеснікам і першым намеснікам старшыні Кобрынскага райвыканкама, старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Брэсцкага аблвыканкама. Два гады ўзначальваў Бярозаўскі райвыканкам. Перад назначэннем на пасаду міністра быў памочнікам Прэзідэнта Беларусі — інспектарам па Гомельскай вобласці.



Працаваць трэба на вынік. А каб атрымліваць ад зямлі аддачу, неабходна быць на ёй гаспадаром, строга выконваць тэхналагічныя патрабаванні і не спасылацца на неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

Сяргей Барташ



Сяргей Барташ часта практыкуе выезды ў раёны, каб мець уяўленне пра стан сельскай гаспадаркі ў іх. На сходзе ў ААТ «Ярэва-агра» ён цікавіўся вытворчымі паказчыкамі гаспадаркі, наяўнасцю сельскагаспадарчай тэхнікі, узроўнем заработнай платы, адказаў на пытанні прысутных.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.