Национальный детский технопарк даёт возможность поступить на бюджет в ведущие вузы Беларуси и России

Образование

Менш чым праз два месяцы ў беларускіх школах празвініць апошні званок — завершыцца чарговы навучальны год. І для 11-класнікаў наступіць пара выпускных экзаменаў і паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Але здаваць уступныя іспыты давядзецца не ўсім.

Сярод тых, каго залічаць у ВНУ і ССНУ без праходжання цэнтралізаванага тэсціравання, пераможцы рэспубліканскіх, міжнародных і ўніверсітэцкіх алімпіяд, залатыя і сярэбраныя медалісты, уладальнікі дыпломаў аб сярэдняй спецыяльнай або прафесійна-тэхнічнай адукацыі з адзнакай, выпускнікі профільных класаў аграрнай, педагагічнай і ваенна-патрыятычнай накіраванасці, а таксама Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка. Нядаўна Міністэрства адукацыі краіны расшырыла пералік спецыяльнасцей для паступлення без уступных іспытаў для яго выпускнікоў, якія маюць рэкамендацыі назіральнага савета гэтай установы адукацыі.

За 3 гады, што існуе тэхнапарк (нагадаю: ён быў створаны па ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі з мэтай выяўлення адораных старшакласнікаў, развіцця і падтрымкі ў іх інтарэсу да навукова-тэхнічнай і навацыйнай дзейнасці), навучанне ў ім прайшлі тысячы школьнікаў. Пабывала там і нямала пастаўчан, пры тым што трапіць на 24-дзённую адукацыйную змену не так проста. Для гэтага трэба напісаць даследчую работу, а потым прайсці тэсціраванне і гутарку з прадстаўніком тэхнапарка. Навучацца там нашы землякі пачалі з 2021 года. З 12 прэтэндэнтаў на змену тады адабралі 6. На наступны год у адборы ­ўдзельнічалі ўжо 23 школьнікі, 8 з якіх былі запрошаны ў Мінск. Летась да 2-га і 3-га адборачных этапаў дапусцілі 55 дзяцей, і 28 з іх паехалі ў тэхнапарк.

Дарогу туды праклалі вучні СШ №4 імя В. Ф. Франтова. Першапраходцам была 9-класніца Дар’я Катовіч, якая пасля заканчэння адукацыйнай змены атрымала прапанову паступіць у ліцэй БДУ і скарысталася ёй. Затым падключыліся вучні першай і другой гарадскіх школ, следам за імі — гімназіі. Па словах намесніка начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяны Русалоўскай, з гімназіі ў тэхнапарку пабывала самая вялікая колькасць дзяцей — больш, чым з усіх агульнаадукацыйных устаноў некаторых раёнаў вобласці. Толькі ў 2023 годзе навучаліся 11 чалавек, прычым многія — неаднаразова.

— Па правілах Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка старшакласнікі могуць пабываць у ім на дзвюх адукацыйных зменах на працягу года, а потым прадоўжыць работу над праектам дыстанцыйна, — расказвала намеснік дырэктара раённага цэнтра дзяцей і моладзі Таццяна Шумуліанене, якая зай­маецца арганізацыяй адбору і навучання дзяцей у тэхнапарку. — Так, у прыватнасці, вучыўся мінулагодні выпускнік гімназіі Ягор Валіеў. У выніку ён атрымаў рэкамендацыю гэтай установы адукацыі для паступлення ў ВНУ. Нядаўна з сакавіцкай змены вярнуліся 10-класнікі гімназіі Аляксандр Касцень і Дамір Сакалоўскі і 11-класнік СШ №4 імя В. Ф. Франтова Раман Сарокін. 1 красавіка на вучобу паехала 10-класніца СШ №1 Вікторыя Зелянкевіч.

Што да адукацыйных напрамкаў, якія выбіраюць нашы дзеці, яны самыя розныя: інфармацыйная бяспека, архітэктура і дызайн, інжынерная экалогія, электроніка і сувязь, нанаіндустрыя і нанатэхналогіі, лазерныя, бія- і авіякасмічныя тэхналогіі. Прайшоўшы навучанне ў тэхнапарку, абсалютна ўсе паступаюць на бюджэт у вядучыя ВНУ Беларусі і Расіі, выбіраючы прэстыжныя спецыяльнасці. Цяпер, пасля расшырэння Міністэрствам адукацыі пераліку спецыяльнасцей, на якія без іспытаў могуць паступаць выпускнікі НДТ, стаць студэнтамі адораным дзецям будзе яшчэ прасцей.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.