Три диплома и благодарность завоевали поставские школьники в заключительном этапе олимпиады по учебным предметам

Образование

Тры дыпломы і падзяка — такі вынік удзелу пастаўскіх школьнікаў у заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які адбыўся на мінулым тыдні.

Дыплом ІІ ступені па беларускай мове і літаратуры заваяваў 7-класнік СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Максім Пачко. Хлопчык ужо другі год удзельнічае ў алімпіядзе для старшакласнікаў, выступаючы за 9 клас, і аказваецца ў прызёрах на «вобласці». А цяпер здолеў перамагчы амаль усіх канкурэнтаў і на «рэспубліцы». Яшчэ адзін дыплом, але ІІІ ступені, па гэтым жа прадмеце заваявала 10-класніца СШ №1 Вікторыя Зелянкевіч. Рыхтавацца да інтэлектуальнага спаборніцтва ёй і Максіму дапамагала настаўніца Галіна Іжмайловіч. Дыпломам ІІ ступені па фізічнай культуры і здароўі ўзнагароджана 10-класніца першай гарадской школы Яна Арэхава. Яе педагогам з’яўляецца Мікалай Бузанаў. Падзякі па геаграфіі ўдастоены навучэнец выпускнога класа Варапаеўскай СШ Максім Свілёнак, у якога гэты прадмет выкладае Аляксандр Гарны. Адразу пасля алімпіяды Максім паехаў у БДУ на конкурс па геаграфіі для абітурыентаў і атрымаў на ім дыплом І ступені.

Віншуем нашых пераможцаў і іх педагогаў!

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.