Участок г. Поставы филиала «АТП №16 г. Глубокое» запускает автобус для подвоза людей на кладбища

Общество

З наступленнем вясны людзі наводзяць усюды парадак, у тым ліку на могілках. Ды і на працягу лета амаль да глыбокай восені там трэба рэгулярна знішчаць пустазелле, зграбаць апалае лісце. Святое месца, дзе спачываюць родныя, павінна быць у належным стане. Але не ў кожнага ёсць уласны транспарт, каб з горада дабрацца да месцаў пахавання дарагіх людзей у Кашыцах ці Шурпіках. Таму кожны год пастаўчане звяртаюцца да кіраўніцтва ўчастка г. Паставы філіяла «Аўтатранспартнае прадпрыемства №16 г. Глыбокае» з просьбай пусціць туды аўтобус.

— Сёлета, пачынаючы з 13 красавіка па 12 кастрычніка, аўтобус на могілкі будзе хадзіць кожную другую суботу месяца, — паведаміў начальнік філіяла Сяргей Крыштафовіч. — У Шурпікі адпраўленне з плошчы Леніна ў 10.30 з прыпынкам насуп­раць аўтазаправачнай станцыі каля 5-га гарадка. З могілак ад’езд у 12.15. У Кашыцы — з плошчы ў 11.00 з прыпынкам каля цэнтральнай раённай бальніцы. Ад’езд з Кашыц у 13.15.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.