Фотофакт: На ул. Ленинской в г.п. Воропаево идёт укладка нового асфальта

Общество

Ленінская «пераапранаецца». Гэта цэнтральная і самая доўгая — працягласцю 4 кіламетры — вуліца гарпасёлка Варапаева. Зараз яна «апранаецца» ў новае асфальтавае пакрыццё. Работы выконвае Пастаўскае ДРБУ-132 і плануе завяршыць іх у наступным месяцы.

— Яны пачаліся ад чыгуначнага пераезда ля дыстанцыі пуці і вядуцца да другога пераезда непадалёк вёскі Кейзікі, — расказвала старшыня Варапаеўскага сельскага Савета Іна Касарэўская. — Потым працягнуцца ў бок мікрараёна былога завода жалезабетонных вырабаў. Будзе пакла­дзены асфальт і на ўчастку вуліцы ад царквы да мяжы гарпасёлка ў напрамку Мышак. Таксама запланавана асфальтаванне вуліц Кааператыўнай, Пралетарскай, Гагарына, а на апошняй, якая вя­дзе да школы, будзе зроблены яшчэ і тратуар.

З мэтай добраўпарадкавання ў пасёлку гаспадарчым спосабам спілавалі 5 аварыйных дрэў, за сродкі УП ЖКГ — 13. Высаджваюць дэкаратыўныя кусты і маладыя дрэўцы. Школьнікі пасадзілі нават 15 яблынек.

Радуюцца варапаеўцы і рамонту будынкаў. У мясцовым Доме культуры заменены дах і частка падлогі, перафарбаваны сцены, у холе пакладзена новая плітка. Абнаўляюцца ўстановы адукацыі. У сярэдняй школе і дзіцячым садку ўставілі шклопакеты, у садку — яшчэ і новыя дзверы. Адным словам, пасёлак прыгажэе.

Фаіна Касаткіна
Фота даслала Іна Касарэўская



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.