На этой неделе началась реконструкция стадиона СШ №1 в Поставах

Важное Образование

Тры з паловай гады назад, у лістападзе 2020-га, пачаўся капітальны рамонт з элементамі мадэрнізацыі і добраўпарадкавання СШ №1 Пастаў. За гэты час пахарашэў знешне і непазнавальна змяніўся ўнутры будынак навучальнай установы. Хутка гэтак жа сучасна і прывабна будзе выглядаць і стадыён у яе двары, які да таго ж стане больш функцыянальным. Цяпер там поўным ходам ідуць будаўнічыя работы.

Спецыяльная тэхніка на стадыёне першай школы з’явілася ў канцы красавіка. Рабочыя ДРБУ-132 і “Паставыэнерга” — арганізацый, якія выступаюць субпадрадчыкамі ў “Рассвета Пастаўскага” — за некалькі дзён дэманціравалі асфальтавае пакрыццё і апоры асвятлення, знялі раслінны грунт. У пачатку гэтага тыдня дарожнікі ўзяліся за падрыхтоўку падмурка для наліўнога бясшоўнага рызінавага пакрыцця. Яно зойме большую частку стадыёна і будзе суседнічаць з натуральным, раслінным. У перспектыве — абуладкаванне бегавой дарожкі, пляцовак для валейбола, міні-футбола, баскетбола, рухомых гульняў. Таксама, згодна з планам, на абноўленым стадыёне будуць яшчэ дзве спартыўныя пляцоўкі: пад навесам і тыпу варкаўта, сектары для скачкоў у даўжыню і кідання мяча і гранаты.

Як паведамілі ва ўпраўленні капітальнага будаўніцтва райвыканкама, работы павінны завяршыцца ў чэрвені. Тады ж будзе пастаўлена кропка ва ўсім капрамонце школы.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.