Поставские футболисты стремятся не только выйти из группы, но и подтвердить статус одного из фаворитов турнира

Спорт и туризм

Двума матчамі ў мінулую суботу ў групе «Усход» на Віцебшчыне распачаўся футбольны сезон у самым прадстаўнічым 3-м дывізіёне. У Талачыне мясцовая «Ніва» не змагла стры­маць націску каманды ФК «Сянно» і саступіла ёй з лікам 1:4. Аршанцы на сваім полі адолелі (1:0) суседзяў з Дуброўна. Ва ўсходняй падгрупе за дзве пуцёўкі ў фінальны абласны этап будуць змагацца таксама «Гарадоцкія львы», ФК «Віцебск-2», каманды з Лёзненскага і Віцебскага раёнаў. Як і ў нашай групе «Захад», яшчэ 8 калектываў сёння пачынаюць барацьбу ў 3-й падгрупе «Цэнтр», куды ўключылі каманды з Бешанковіч, Глыбокага, Докшыц, Шуміліна, Ушач, Чашнікаў, Лепеля і ФК «Міёры-2».

Стартавы матч пастаўчан у Полацку перанеслі, а наш наступны сапернік — ФК «Браслаў» — у суботу правёў няпростую сустрэчу на выездзе супраць дубля наваполацкага «Нафтана». 12 мая пастаўчан чакае гульня на выездзе ў азёрным краі. Прахадных паядынкаў не павінна быць, бо шанц пазмагацца за медалі атрымаюць і дзве найлепшыя каманды з груп па колькасці ачкоў, якія фінішуюць на 3-м прамежкавым месцы.


 

Дзяніс Фацееў, начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама:

Чэмпіянат Віцебскай вобласці прадстаўлены 24 камандамі. Ён разбіты на 3 дывізіёны: «Усход», «Цэнтр», «Захад». У кожным з іх — па 8 каманд. Кожная каманда правядзе паміж сабой дома і на выездзе матчы, па выніках якіх адбяруць 2 найлепшыя каманды — яны і пройдуць у фінальны этап спаборніцтваў. Затым у фінальным этапе па алімпійскай сістэме згуляюць паміж сабой. У выніку 2 першыя каманды чэмпіянату Віцебскай вобласці выйдуць на рэспубліканскі этап. Аблвыканкам выконвае даручэнне Прэзідэнта Беларусі па стварэнні ў кожным раённым цэнтры аматарскай каманды з мэтай папулярызацыі футбола. 


Па словах галоўнага трэнера Васіля Грантоўскага, пастаўчане імкнуцца не толькі выйсці з групы, але і пацвердзіць статус аднаго з фаварытаў турніру. Пачалі трэніравацца ў сакавіку, у кантрольных матчах абыгралі ФК «Глыбокае» (14:4) і ФК «Ашмяны» (5:0). Мінулагодні склад каманды захаваўся і нават узмацніўся, бо да нас вярнуліся грозны нападаючы Дзмітрый Кундра і вопытныя ігракі Кірыл Каралёнак, Дзяніс Казлоў, Марк Хмяльніцкі.



Прадстаўляем каманду ФСК «Паставы» сезона 2024 года

Варатары: 1. Андрэй Чашун (1997 года нараджэння), 2. Аляксей Бяляўцаў (1988), 3. Яўген Лубко (1996),
4. Вадзім Мацкевіч (2003)

Абаронцы: 5. Максім Голубеў (1998), 6. Дзмітрый Рогач (2004), 7. Павел Пучынскі (1997), 8. Глеб Касенка (2005), 9. Яўген Хараў (2003), 10. Уладзіслаў Дубін (2003), 11. капітан Дзяніс Маршын (1989), 12. Руслан Жылевіч (1995), 13. гуляючы трэнер Уладзімір Камісарчук (1997), 14. Дзяніс Казлоў (2002)

Паўабаронцы: 15. Мікіта Давідоўскі (2003), 16. Рыгор Кабяк (2003), 17. Аляксандр Звяруга (2006), 18. Кірыл Цыўнель (2005), 19. Яўген Ясюковіч (1995), 20. Мацвей Хаткевіч (2003), 21. Мікіта Пурлан (2004), 22. Кірыл Каралёнак (2003), 23. Марк Хмяльніцкі (2002), 24. Раман Тумашэвіч (2005), 25. Арцём Абалевіч (2008), 26. Віталій Жылевіч (2000)

Нападаючыя: 27. Раман Мядзведзеў (1996), 28. Андрэй Вілейта (1997), 29. Мікіта Зелянкевіч (2005), 30. Герман Чалей (2002), 31. Дзмітрый Кундра (1996), 32. Захар Іваноў (2006), 33. Ігнат Курыловіч (2008)

Дырэктар клуба: Павел Вавінскі (1991)

Галоўны трэнер: Васіль Грантоўскі (1949)

Трэнер: Мікалай Рамейка (1959)



Уладзімір Шык



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.