Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Важное Культура

У сераду Паставы прымалі агульнарэспубліканскую акцыю «Разам з мастацтвам», якая праходзіць пад дэвізам «Беларусь — краіна магчымасцей». Арганізаваў яе Маладзёжны тэатр эстрады пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У наш горад прыехалі артысты гэтага тэатра: Вольга Калеснікава, Кацярына Мядзведзева, Алена Грышанава, група «Зямля і Неба» — на чале з мастацкім кіраўніком праекта Аляксандрам Далжэўскім.

Месцам творчай сустрэчы стаў раённы Дом культуры. У яго фае разгарнуліся выставы работ навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў імя А. Ромера «Беларусь сінявокая» і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і народных рамёстваў «Скарбонка народных талентаў» Дома рамёстваў «Стары млын». Сваю дзейнасць прэзентавалі клуб «Патрыёт» СШ №4 імя В. Ф. Франтова і райкам БРСМ. Актывісты маладзёжнага саюза сустракалі ўдзельнікаў акцыі на ўваходзе ў глядзельную залу і павязвалі ім на рукі стужкі з беларускім арнаментам, прапаноўвалі напісаць пажаданні любімай Беларусі і прымацаваць іх на імправізаваную карту краіны.

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Да слова, удзельнікаў было вельмі шмат. Большую іх частку складала вучнёўская моладзь горада. Прыйшлі таксама работнікі арганізацый і ўстаноў, ваеннаслужачыя, пенсіянеры, якія з’яўляюцца членамі розных грамадскіх аб’яднанняў. У якасці ганаровых гасцей у зале прысутнічалі дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Сяргей Лацецкі і Алег Крукоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў, начальнікі аддзелаў культуры і ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Ірына Лойка і Галіна Казлоўская, першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Пятрова.

З прывітальным словам да арганізатараў мерапрыемства і ўсіх прысутных звярнуўся Юрый Кісялёў. Ён падзякаваў артыстам Маладзёжнага тэатра эстрады за тое, што адной з пляцовак акцыі «Разам з мастацтвам» выбралі Паставы. Пры гэтым адзначыў: іх ініцыятыва дае пастаўчанам цудоўную магчымасць яшчэ раз пераканацца ў тым, што Беларусь — краіна не толькі вялікіх магчымасцей, але і таленавітых, высокапрафесійных, творчых людзей. А мастацтва ў нас вырашае найважнейшую задачу — аб’ядноўвае нацыю, выхоўвае любоў да Радзімы.

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

— Мы жывём у вельмі складаны час, — гаварыў Юрый Кісялёў. — І толькі дзякуючы стойкасці кіраўніка кіраны, яго тытанічнай працы, пад мірным небам крок за крокам будуем дзяржаву для народа, дзе ёсць усе магчымасці развівацца, у першую чаргу маладым людзям. Жадаю, каб наша моладзь у поўнай меры скарысталася гэтымі магчымасцямі і ўнесла свой годны ўклад у росквіт любімай Беларусі.

— Вы — доказ таго, што ў Беларусі ёсць усе магчымасці для развіцця асобы, — звярнулася да гасцей Анастасія Пятрова. — Галоўнае — рухацца наперад, да пастаўленай мэты. Спадзяюся, наша моладзь натхніцца вашым прыкладам і праз некаторы час таксама будзе матываваць іншых сваімі дасягненнямі.

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Сустрэча з артыстамі Мала­дзёжнага тэатра эстрады прахо­дзіла ў форме адкрытага дыялогу. Госці не толькі пазнаёмілі пастаўчан са сваёй творчасцю, але і па­дзяліліся думкамі пра магчымасці, дадзеныя дзяржавай беларусам, расказалі пра ўласны вопыт творчага росту і развіцця. На адной сцэне з імі выступілі мясцовыя артысты: узорная цыркавая студыя «Каскад» і вакалістка Ганна Антух. Усе ўдзельнікі акцыі выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Таксама ў яе рамках адбылося ўручэнне членскіх білетаў школьнікам, якія нядаўна ўступілі ў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Іх атрымалі 17 навучэнцаў СШ №1 і Навасёлкаўскай СШ імя А. А. Валодзькі.

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам»–«Беларусь – страна возможностей» прошла сегодня в Поставах

Больше фото в группах в ОК и ВК

Алена Шапавалава
Фото Натальи Налей и Елены Шаповаловой

Видео Натальи Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.