Поставчане приняли участие в VIII съезде Белорусского профсоюза работников АПК

Сельское хозяйство

6 снежня адбыўся VIII з’езд Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. У яго рабоце ўдзельнічалі 240 дэлегатаў з усіх абласцей краіны. Аграрыяў Пастаўшчыны на форуме прадстаўлялі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васілій Катовіч і механізатар ААТ «Навасёлкі-Лучай» Юрый Гваздоў. Сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства яны падзяліліся з «ПК».

Васілій Катовіч: «На з’ездзе старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Васілій Хвацік спыніўся на найважнейшых кірунках работы за апошнія 5 гадоў. Адзін з іх — сацыяльнае партнёрства. Беларускім прафсаюзам работнікаў АПК заключаны 2 рэспубліканскія тарыфныя пагадненні, 6 абласных, 117 раённых, 62 вучнёўскія. Дзеяннем калектыўных дагавораў ахоплена 2 806 арганізацый.

На форуме былі не толькі падведзены вынікі работы, але і прапанаваны канкрэтны план дзеянняў на будучыню. Асаблівая ўвага будзе скіравана на якасны падыход да арганізацыі прафсаюзнай дзейнасці. Згодна са статутам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК, яго дзейнасць заключаецца ў абароне працоўных, прафесійных, сацыяльна-эканамічных і законных інтарэсаў членаў прафсаюза.

Поставчане приняли участие в VIII съезде Белорусского профсоюза работников АПК

У склад нашай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК уваходзяць 19 пярвічак. На чале іх — нераўнадушныя людзі. Яны клапоцяцца пра сваіх членаў прафсаюза, цесна ўзаемадзейнічаюць з наймальнікамі. Прафсаюзы прымаюць актыўны ўдзел у розных дабрачынных акцыях: дапамагаюць сабраць у школу дзяцей работнікаў — членаў прафсаюза, рыхтуюць падарункі к Новаму году. У цэнтры іх увагі быў і застаецца чалавек. Шмат зрабіць удаецца дзякуючы сацыяльнаму партнёрству, падтрымцы райвыканкама, кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый аграрнай сферы. Заўсёды знаходжу ўзаемаразуменне з дырэктарамі ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Янавіца-агра», «Камайскі-агра», ільнозавода, КСУП «Рассвет Пастаўскі», райветстанцыі: Вячаславам Крыштафовічам, Юрыем Шымчыкам, Андрэем Купраном, Аляксандрам Даніленкам, Алёнай Юрынёнак, Альфрэдам Мальцам, Андрэем Масцяніцам і іншымі.

У рамках рэспубліканскай акцыі «Наш жывёлавод» рэгулярна наведваю жывёлагадоўчыя фермы і комплексы, дзякую людзям за шчырую працу, уручаю дыпломы і прэміі, стымулюючы іх тым самым да павелічэння вытворчасці мясной і малочнай прадукцыі. На жніве адзначаем камбайнераў і вадзіцеляў-тысячнікаў. Пад пільным кантролем — умовы працы і быту работнікаў. Практыкуем аздараўленне членаў прафсаюза ў санаторыях ФПБ, арганізуем экскурсійныя паездкі. Галоўнае багацце прафсаюза — людзі, а наша сіла — у адзінстве.

Рашэннем дэлегатаў з’езда старшынёй Беларускага прафсаюза работнікаў АПК зноў выбраны Васілій Хвацік. Васілій Міхайлавіч неаднаразова бываў у нашым раёне, сустракаўся з людзьмі працы, самым старанным з іх уручаў падарункі. Спадзяюся, што аграрыі Пастаўшчыны і ў наступнай пяцігодцы будуць вартыя ўвагі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК».

Юрый Гваздоў: «Форум маштабны. Удзельнічаць у ім было цікава. Уважліва слухаў справаздачу старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Многае параўноўваў з тым, што ро­біць прафсаюз у нашай гаспадарцы. Шмат гадоў пярвічку ўзначальвалі Славамір Шапель, Антаніна Рагавец. Летась выбралі маладога, энергічнага Уладзіміра Чумакова. Ён працягвае традыцыі, закладзеныя яго папярэднікамі, праяўляе свае самыя лепшыя якасці кіраўніка. Найважнейшым дасягненнем у рабоце пярвічкі лічу партнёрскае супрацоўніцтва з кіраўніцтвам сельгаспрадпрыемства. У нас распрацаваны калектыўны дагавор, дзейнасць якога накіравана на паляпшэнне дабрабыту работнікаў. Усе, хто задзейнічаны на палявых работах, з ранняй вясны да позняй восені атрымліваюць гарачыя абеды, якія гатуюць у мясцовай сталовай. Тыя, хто дабіваецца высокай выпрацоўкі, не парушае дысцыпліну, заахвочваюцца матэрыяльна. Карацей, акрамя зарплаты, ёсць нямала розных бонусаў, якія стымулююць працаваць адказна, даражыць сваім рабочым месцам.

Прафсаюз побач з чалавекам і ў радасці, і ў горы. Для гэтага прадугледжаны выплаты на вяселле, нараджэнне дзіцяці, юбілейныя дні нараджэння, пахаванне родных і іншыя».

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.