Учащиеся Поставского государственного колледжа поделились, почему выбрали сельскохозяйственную профессию

Важное Образование

Пастаўскі дзяржаўны каледж рыхтуе розных спецыялістаў Большасць з іх — для аграпрамысловай галіны. Пра тое, чаму выбралі сельскагаспадарчую прафесію, якімі былі гады вучобы, карэспандэнту «ПК» Анне Анішкевіч расказалі навучэнцы.

Учащиеся Поставского государственного колледжа поделились, почему выбрали сельскохозяйственную профессию

Уладзіслаў Буйноўскі:

Учащиеся Поставского государственного колледжа поделились, почему выбрали сельскохозяйственную профессиюЗ дзяцінства захапляюся тэхнікай, таму і з выбарам прафесіі не вагаўся — паступіў у Пастаўскі дзяржаўны каледж. Мая спецыяльнасць — «Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ. Эксплуатацыя і рамонт аўтамабіляў». Вучуся па мэтавым накіраванні ААТ «Камайскі-агра». У гэтай гаспадарцы праходзіў і вытворчую практыку. Паколькі мне не было 18 гадоў, працаваць на тэхніцы не давялося. Нядаўна стаў паўналетнім, атрымаў пасведчанне трактарыста і вадзіцеля. Упэўнены, што падчас веснавой практыкі мне давераць кіраваць тэхнікай. Механізатарская прафесія ці не самая распаўсюджаная і запатрабаваная ў сельскагаспадарчай вытворчасці: гэта падрыхтоўка і апрацоўка глебы да сяўбы, нарыхтоўка кармоў, уборка вырашчанага ўраджаю. Можна працаваць і ў жывёлагадоўлі.

Сельская гаспадарка — адна з прыярытэтных галін эканомікі Беларусі. Дзяржава шмат робіць для павышэння прэстыжу аграрных спецыяльнасцей і падтрымкі маладых спецыялістаў. З кожным годам старая тэхніка саступае месца новай і сучаснай, машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў абнаўляецца. У лістападзе мінулага года са сваёй групай пабываў у цэнтры кампетэнцый на базе Гарадоцкага аграрна-тэхнічнага каледжа, дзе пазнаёміўся з новымі ўзорамі сельгастэхнікі.

Валянцін Мяцеліца:

Учащиеся Поставского государственного колледжа поделились, почему выбрали сельскохозяйственную профессиюМы з братам Уладзіславам — двайняты. Выбралі прафесію, звязаную з зямлёй і тэхнікай. Разам паступілі ў каледж. Тры гады вучобы праляцелі непрыкметна. Яны былі цікавымі і насычанымі рознымі мерапрыемствамі. Мы захапляемся спортам. Разумею, што праца ў аграпрамысловым комплексе няпростая. Але з кожным годам яе аблягчае сучасная энерганасычаная тэхніка. А на ёй трэба ўмець праца­ваць. Першапачатковая база ёсць. Вядома, шліфаваць майстэрства давядзецца ў працэсе работы.

Наперадзе выпускныя экзамены і самастойнае жыццё. Хвалююся. Спадзяюся, што нас, маладых і зялёных, падтрымаюць у ААТ «Камайскі-агра» (мы з братам бралі адтуль накіраванні).

Артур Кліпа:

Учащиеся Поставского государственного колледжа поделились, почему выбрали сельскохозяйственную профессиюЯ — гараджанін. Скончыў СШ №2 імя Н. М. Асяненкі. Каледж стаў першай прыступкай на маім шляху да прафесіі. Вучыцца было цікава. За 3 гады ні разу не пашкадаваў пра свой выбар. У каледжы створана выдатная вучэбна-вытворчая база, працуе зладжаны калектыў прафесіяналаў з ліку педагогаў і майстроў вытворчага навучання. Удзячны за тыя веды, якія яны мне далі, за вялікае цярпенне і сапраўдны бацькоўскі клопат Сяргею Анатольевічу Катовічу і Віталію Яўгеньевічу Лысёнку.

А вучыўся я па накіраванні Пастаўскага малочнага завода. Гэта прадпрыемства стане маім першым рабочым месцам. Звяно механізатараў завода працуе на палях пяці сельгаспрадпрыемстваў, якія ўваходзяць у склад аграпрамысловага аб’яднання. Так што работы хопіць і мне.

Сёлета Пастаўскі дзяржаўны каледж заканчваюць 98 чалавек. 25 з іх атрымаюць спецыяльнасць тэхніка-механіка, 48 – трактарыста-машыніста, вадзіцеля, слесара. Многія з маладых людзей вучацца па мэтавых накіраваннях і прыйдуць працаваць на прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.