Мария Грибовская — яркая элегантная поставчанка, которая не любит сидеть без дела

Общество

Марыю Грыбоўскую я запомніла з мінулагодняга раённага конкурсу «Супербабуля». Невысокая, стройная, нібы юная дзяўчына, у яркай сукенцы, яна натхнёна выконвала ўсе заданні, прачулена спявала пра каханне.

— А ці было яно ў вас? — спытала ў Марыі Фёдараўны пры нядаўняй сустрэчы.

— Вядома, было, — адказала яна. — Аднак свой жаночы лёс шчаслівым назваць не магу. Муж любіў выпіць, ужо 10 гадоў, як аўдавела. Але ў мяне ёсць сын, нявестка, дарослая ўнучка.

Мария Грибовская — яркая элегантная поставчанка, которая не любит сидеть без дела

15 гадоў Марыя адпрацавала пакаёўкай у санаторыі «Белая Русь», у тым ліку 5 — у пенсійным узросце. Пакінуўшы санаторый, не змагла ўседзець дома і ўладкавалася тэхнічкай у адзін з пастаўскіх магазінаў, потым даглядала адзінокую цяжкахворую жанчыну, зараз з’яўляецца валанцёрам ТЦСАН. Яна актыўная наведвальніца дзённага аддзялення.

— Шчаслівая, што трапіла сюды, — гаварыла. — Тут вельмі добрыя супрацоўнікі, пасябравала з наведвальнікамі. З дзявоцтва люблю спяваць і танцаваць, а ў аддзяленні ёсць вакальны і танцавальны гурткі. Мне вельмі падабаецца выходзіць на сцэну. Мы выступаем не толькі ў аддзяленні, але і выязджаем з канцэртамі ў іншыя калектывы.

25 студзеня, у Таццянін дзень, яе запрасілі ў «Белую Русь» як салістку. Сёння будзе ўдзельнічаць у канцэрце ў дзённым аддзяленні ТЦСАН.

— Асабліва люблю спяваць пра ўзаемнае, шчаслівае каханне, — прызналася элегантная і ў элегантным узросце Марыя Фёдараўна.

І гэта так па-жаночаму!

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.