Сёння хрысціяне святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерусалім (Вербную нядзелю). Напярэдадні гэтага Езус здзейсніў цуд уваскрэсення Лазара. Вестка пра гэта шырока разнеслася па свеце, таму народ высцілаў Яму, як цару, дарогу пальмовымі галінкамі і вітаў Яго, усклікаючы: «Гасанна Сыну Давідаву!»
У Беларусі вернікі прыносяць у гэты дзень у храмы для асвячэння галінкі вярбы. Але само па сабе благаслаўленне вярбы без малітвы і ўсведамлення важнасці падзеі нічога не значыць. На парозе Вялікага тыдня (Страстной седмицы) урачысты ўваход Езуса Хрыста пабуджае да разважання над бясконцай Божай любоўю і грэшнасцю чалавека. Пальмовыя галінкі — сімвал пашаны і пакланення, перамогі жыцця над смерцю.

