Аграрии Поставщины настроены на высокий урожай

Сельское хозяйство

У аўторак раніцай па дарозе з Кураполля на Паставы на пэўнай адлегласці адзін за адным рухаліся тры трактары з сеялкамі. Мы абагналі іх і затрымалі, каб пацікавіцца маршрутам. Добра знаёмыя мне механізатары ААТ «Хацілы-агра» Аляксей Власаў, Арцём Чашун і Уладзімір Банькоўскі расказалі, што едуць на поле каля Валожына. Там будуць засяваць яравым рапсам першыя гектары.

А да гэтага механізатары рупіліся на сяўбе ячменю. Ва ўсіх траіх трактары з 3-метровымі сеялкамі.

Аграрии Поставщины настроены на высокий урожай

— На рапсе да нас далучыцца яшчэ Віктар Нікалаеў, у якога трактар з 6-метровай сеялкай, — расказвалі хлебаробы. — У нашай гаспадарцы перавага аддаецца азімым, таму што яны даюць вышэйшы ўраджай. Вясной аб’ём сяўбы меншы. Тым не менш трэба ўправіцца ў аптымальныя тэрміны. Зацікаўленае ў гэтым не толькі кіраўніцтва, але і мы. Прыйдзе жніво — будзем пажы­наць вынікі сваёй работы. Настроеныя на высокі ўра­джай.

Палявыя работы ў ААТ «Хацілы-агра» ідуць зла­джана. Няма затрымак з падрыхтоўкай глебы да сяўбы. На трактарах з дыскамі працуюць Аляксандр Буча і Аляксандр Сарока, на «Кіраўцы» з 6-метровым культыватарам — Аляксей Мароз, з чызелямі — Мікалай Чашун, Андрэй Малец, Уладзімір Дзявятнікаў, Павел Валодзька і Мікалай Волк.

У найбліжэйшыя дні пачнецца сяўба кукурузы. Гэтым зоймуцца Андрэй Калінскі, Андрэй Волк і Уладзімір Іваноў.

Пад яравыя зерневыя ў гаспадарцы адведзена 270 гектараў, пад рапс — 160, кукурузу — 800. Справіцца з такім аб’ёмам для хацілаўскіх механізатараў не складзе цяжкасцей, бо яны заўсёды настроеныя на плённую работу. Многае значыць тое, што сельгаспрадпрыемства мае немалы машынна-трактарны парк з сучаснымі глебаапрацоўчымі і пасяўнымі агрэгатамі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.