Как только установилась солнечная погода, закипела работа у костёла Иисуса Милосердного в Поставах

Духовность

Як толькі ўсталявалася сонечнае надвор’е, закіпела работа каля касцёла Езуса Міласэрнага, які ўзводзіцца пры ўездзе ў Паставы. На гэтым тыдні тэхніка і людзі рыхтавалі пад укладку тратуарнай пліткі дарожку ад цэнтральнага ўвахода святыні да дарогі Паставы—Юнькі.

Как только установилась солнечная погода, закипела работа у костёла Иисуса Милосердного в Поставах

— Каб добраўпарадкаваць прыкасцельную тэрыторыю, трэба пакласці 2 500 метраў квадратных пліткі, — расказваў ксёндз-пробашч парафіі Павел Самсонаў. — З правага боку ад увахода тэрыторыя распланавана: вызначана месца для газона, пакладзены бардзюры, закуплена плітка. Тут будзе абуладкавана стаянка для транспарту. Злева ад храма — работы непачаты край.

Как только установилась солнечная погода, закипела работа у костёла Иисуса Милосердного в Поставах

Фундамент касцёла заклалі вясной 2019 года. Праз год пачалі ўзводзіць сцены. Будаўніцтва вядзецца за кошт ахвяраванняў парафіян і спонсарскай дапамогі людзей добрай волі. Вельмі многія пастаўчане, а таксама жыхары іншых населеных пунктаў нашага і суседніх раёнаў, куды ­ксёндз-пробашч разам з парафіянамі ездзіў збіраць ахвяраванні, адчувальна дапамаглі.

Как только установилась солнечная погода, закипела работа у костёла Иисуса Милосердного в Поставах

У касцёле ёсць дах, столь, падведзены ўсе камунікацыі, сцены падрыхтаваны да пафарбоўкі. На чарзе — укладка пліткі на падлозе. Цяпер вагонкай абшываюць металічныя ўмацаванні на столі. У хуткім часе пачнецца падрыхтоўка сцен да пафарбоўкі звонку. Можна было б разгарнуць работы шырэй, але ўсё ўпіраецца ў фінансы.

Как только установилась солнечная погода, закипела работа у костёла Иисуса Милосердного в Поставах

— У Год добраўпарадкавання краіны і правядзення ў нашым горадзе важных культурных мерапрыемстваў хацелася, каб і святыня годна сустрэла шматлікіх гасцей, — гаварыў заклапочана святар. — Таму стукаюся ва ўсе дзверы і сэрцы. Разаслаў пісьмы-просьбы аб спонсарскай дапамозе кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый Пастаўшчыны. Некаторыя аператыўна адклікнуліся. Дзякуй ім за гэта. Храмы заўсёды будаваліся талакой. На гэту святую справу апошнюю капейку аддавалі ўдовы і шчодрыя ахвяры складалі заможныя людзі. Любая сума — бясцэнны ўклад у будаўніцтва.

Как только установилась солнечная погода, закипела работа у костёла Иисуса Милосердного в Поставах

Касцёл — Божы дом, куды католікі прыходзяць, каб паспавядацца, узяць шлюб, пахрысціць дзіця, разам памаліцца. Звычайна ў святыні кіпіць не толькі рэлігійнае, але і культурнае і нават спартыўнае жыццё. У маладой парафіі Езуса Міласэрнага таксама праводзяцца заняткі па рэлігіі для дзяцей і дарослых, ладзяцца конкурсы малюнка, батлейкі і іншыя. І калі храм дабудуюць, то ён зможа яшчэ шырэй служыць пастаўчанам.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.