Мастерицы Ольга Гукова и Янина Лимановская посвятили свои маляванки Великой Победе

Культура

Менш за два тыдні застаюцца да аднаго з самых вялікіх дзяржаўных свят — Дня Перамогі. Сёлета мы будзем адзначаць яго ў 80-ы раз. І гэта дата чырвонай стужкай праходзіць праз усе мерапрыемствы, якія ла­дзяцца ў юбілейны год. Вось і арганізатары рэспубліканскай выставы інсітнага (наіўнага) мастацтва «Інсіта-2025», якая на днях адкрыецца ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, прысвяцілі яе 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, што абумовіла тэматыку прадстаўленых мастакамі работ.

Мастерицы Ольга Гукова и Янина Лимановская посвятили свои маляванки Великой Победе

Разам з іншымі прыняць удзел у выставе вырашыла народны майстар Беларусі па маляванцы Пастаўскага Дома рамёстваў «Стары млын» Вольга Гукава. Яна напісала вялізную карціну, сюжэтам якой стала выява помніка савецкім воінам, загінулым падчас вызвалення Пастаў, устаноўленага на брацкай магіле па вуліцы Чырвонаармейскай. Ён увасабляе нашу памяць пра пераможцаў. Па перыметры помнік абрамляе кветкавы арнамент, які з’яўляецца адсылкай да народных маляваных дываноў. Над карцінай Вольга Мікалаеўна працавала каля месяца.

Не засталася ў баку ад тэмы Перамогі і жыхарка Варапаева Яніна Ліманоўская. Сваю маляванку Яніна Баляславаўна прысвяціла бацьку-франтавіку і іншым блізкім, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Майстар па­абяцала падарыць гэту работу Пастаўскаму раённаму краязнаўчаму музею.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.