Падчас Вялікага посту пры касцёле Святога Антонія Падуанскага ў Паставах на працягу трох дзён праходзіла сустрэча моладзі з тых парафій, дзе служаць ксяндзы-сэрцане. Сюды сабраліся як пастаўскія хлопцы і дзяўчаты, так і з Варапаева, Шаркаўшчыны, Ляхавіч, Гродна. Яны разам маліліся, удзельнічалі ў святой Імшы, глыбей пазнавалі сябе.
Цікавыя канферэнцыі на розныя тэмы падрыхтавалі святары Генадзь Лаўніковіч, Эдуард Сінкевіч, Аляксей Вянцкевіч. Усе разам разважалі на тэмы выхавання, міласэрнасці Бога і Яго бязмежнай любові, слухалі сведчанні святароў пра сэрцанскае жыццё ў святле слугі Божага Яна Леона Дэона. Малітва чаргавалася з забавамі і гульнямі.
За тры дні маладыя людзі пасябравалі паміж сабой, і ім шкада было развітвацца. Іх сэрцы напаўняла радасць ад таго, што яны паглыбілі сваю веру і ўзраслі духоўна.
Анна Анішкевіч

