Стартует новая акция лесхоза — «Лес! Добро! Порядок!», которая продлится до 1 мая

Природа

Сёння завяршаецца акцыя «Дай лесу новае жыццё!», якая была накіравана на аднаўленне лясоў пасля мінулагодняй ліпеньскай стыхіі, і стартуе новая — «Лес! Дабро! Парадак!»

— Прадоўжыцца чарговая акцыя да 1 мая, — расказваў намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце лясгаса Аляксандр Іванькоў. — Падчас яе асаблівую ўвагу ўдзелім навядзенню парадку ў лясным фондзе, у першую чаргу вакол населеных пунктаў, уздоўж дарог. Не сакрэт, што не ўсе наведвальнікі лясоў не смецяць. Некаторыя аматары збору ягад і грыбоў пакідаюць пасля сябе бутэлькі, паперкі і іншае, што забруджвае прыроду. Усё гэта трэба прыбраць. Таму будзем рады дапамозе нераўнадушных грамадзян. Кожнаму, хто звернецца ў лясгас або найбліжэйшае лясніцтва, знойдзецца работа.

Стартует новая акция лесхоза — «Лес! Добро! Порядок!», которая продлится до 1 мая

Прадоўжыцца добраўпарадкаванне месцаў масавага адпачынку грамадзян каля рэк і азёр, у парках і скверах. Акцыя праходзіць пад эгідай Года добраўпарадкавання і 80-годдзя Вялікай Перамогі.

— Шчыра дзякую ўсім, хто далучыўся да работнікаў лясгаса падчас папярэдняй акцыі «Дай лесу новае жыццё!», — гаварыў Аляксандр Іванькоў. — Удзел у ёй прыняло 265 чалавек. З іх дапамогай лес высаджаны на плошчы 34 гектары. Спадзяюся на такую ж актыўнасць і цяпер.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.