Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник «Последний звонок»

Важное Образование

Працягам школьных лінеек стала свята «Апошні званок». На яго з розных куткоў раёна з’ехаліся 161 выпускнік 11-х класаў, іх настаўнікі і родныя, прыйшлі таксама некаторыя 9-класнікі. У глядзельнай зале Дома культуры літаральна не было дзе яблыку ўпасці.

Свята пачалося з традыцыйнага ўшаноўвання найлепшых вучняў, якія ў гэтым навучальным годзе сталі гордасцю сваіх школ і раёна, і педагогаў, якія дапамаглі ім дасягнуць высокіх вынікаў. Сёлета нашы навучэнцы заваявалі 10 дыпломаў на абласным і 3 на заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 3 на абласным і 2 на рэспубліканскім конкурсах работ даследчага характару, а таксама 5 дыпломаў на абласных і 1 на рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах. І амаль усе на рахунку 11-класнікаў.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

Для віншавання і ўручэння ­ўзнагарод на сцэну падняўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў. Вітаючы прысутных у зале, ён адзначыў, што час, праведзены выпускнікамі за школьнымі партамі, прынёс плён. Яны атрымалі бясцэнныя веды і вопыт, навучыліся цаніць сяброўства, паважаць гісторыю нашай краіны і нашу культуру.

— Вы заканчваеце школу ў вельмі важны, юбілейны, год — 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, — звярнуўся Юрый Мікалаевіч да маладых людзей. — Ніколі не забывайце, якой цаной заваяваны мір на нашай зямлі! Пранясіце памяць пра гераічны подзвіг савецкага народа праз усё сваё жыццё. І ведайце: у найбліжэйшы час менавіта ў вашых руках будуць бяспека і суверэнітэт Беларусі.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

Шчырыя словы ўдзячнасці кіраўнік дэпутацкага корпусу раёна адрасаваў настаўнікам, якія, з’яўляючыся прафесіяналамі, адданымі абранай прафесіі людзьмі, раскрываюць у кожным вучні патэнцыял.

— Вашымі намаганнямі школьнікі займаюць прызавыя месцы ў конкурсах, алімпіядах, спаборніцтвах, — гаварыў ён. — Вялікі дзякуй таксама за тое, што вучыце нашых дзяцей разбірацца ў складаным патоку інфармацыі і прымаць правільныя рашэнні.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

Бацькам выпускнікоў выступоўца падзякаваў за тое, што на працягу ўсіх 11 гадоў яны стваралі камфортныя ўмовы для вучобы дзяцей, падказвалі, уберагалі ад памылак, асабістым прыкладам паказвалі правільную дарогу, закладвалі моцны духоўна-маральны фундамент.

А затым настаў час узнагаро­джання. Па чарзе на сцэну былі запрошаны выпускнікі СШ №1 Анастасія Райчонак, Вікторыя Зелянкевіч, Яна Арэхава і Маргарыта Януш, СШ №3 — Даніла Татыржа, СШ №4 імя В. Ф. Франтова — Мілана Храпавіцкая, Варапаеўскай СШ — Юрый Брагін, Станіслаў Гарны і Вікторыя Германовіч, Дунілавіцкай СШ — Дзмітрый Казловіч, 10-класніца Пастаўскай гімназіі Мілана Мажэйка і 8-класнік СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Максім Пачко, настаўнікі і бацькі вучняў. Яны атрымалі Падзякі раённага выканаўчага камітэта.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

Падзякі за актыўны ўдзел у дзейнасці Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі 18 выпускнікам школ раёна ўручыла першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Лізавета Загурская. Яна пажадала маладым людзям ніколі не спыняцца на дасягнутым, ісці толькі наперад, ажыццяўлення ўсіх мар, удачы на экзаменах і шчаслівай будучыні. Чацвёра 11-класнікаў, якія з’яўляюцца актывістамі валанцёрскага руху «Добрае Сэрца», атрымалі рэкамендацыі раённага камітэта для паступлення ў ВНУ.

Павіншаваць выпускнікоў прыйшлі і першакласнікі. Прагучалі віншаванні і наказы на дарогу ад бацькоў.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

А якое свята без музыкі і песень? Іх падарылі прысутным самі выпускнікі, якія займаліся ў вакальных гуртках і студыях. Асабліва спадабаліся ўсім дуэт Ілоны Дзеравянкі з СШ №1 і яе мамы, якія праспявалі пра ўзаемную любоў маці і дачкі, а таксама выступленне настаўнікаў усіх школ раёна — яно адкрыла святочную праграму.

Па добрай традыцыі ў канцы вечара для ўсіх 11-класнікаў яшчэ раз прагучаў развітальны школьны званок. А затым усе перайшлі ў фае Дома культуры, дзе выпускнікі зноў закружыліся ў школьным вальсе.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок"

Больше фото в группах в ОК и ВК

Фото Натальи Налей и Елены Шаповаловой



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.